Лекцыя «У Шарм Эль Шэйх — за птушкамі!»

ад 9 сакавіка 2014 года

13 сакавіка адбудзецца чарговы заалагічны чацвер. Аляксандр Вінчэўскі, старшыня грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацікаўшчыны» распавядзе пра сваю вандроўку ў Егіпет і птушак, якія там жывуць.

Запрашаем усіх зацікаўленых на чарговы заалагічны чацвер!

13 сакавіка адбудзецца заалагічны чацвер, на якім Аляксандр Вінчэўскі, старшыня грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" распавядзе пра сваю вандроўку ў Егіпет і некаторых птушак, якія там жывуць.

Фота з life.screenshots.ru

На лекцыі вы даведаецеся, колькі белых і чорных буслоў прылятае на зімоўку ў Шарм Эль Шэйх, а таксама якіх арлоў і грыфаў можна пабачыць над пляжам. У вас будзе магчымасць атрымаць адказы на пытанні пра прыроду і птушыны свет Егіпта.

Грамадкая арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" кожны другі чацвер месяца праводзіць цікавыя лекцыі пра птушак, вандроўкі, звяроў і іншае. Прыходзьце паслухаць, будзе цікава!

Мерапрыемства пройдзе ў НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах (вул.Акадэмічная, 27). Пачатак лекцыі — 18:30.

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: