Першыя буслы ўжо ў Беларусі!

ад 11 сакавіка 2014 года

Першыя веснікі вясны былі адзначаны ў нашай краіне! Двух белых буслоў, якія ляцелі ў паўднёва-усходнім накірунку, заўважылі 10 сакавіка ў раёне Дзяржынска. Віншуем з надыходам сапраўднай вясны, сябры!

Зусім нядаўна прылет буслоў святкавалі нашыя суседзі — белы бусел усю ноч правеў на прыдарожным ліхтары ў Польшчы, Балеславецкім павеце, у мясцовасці Крушын.

А праз некалькі дзен  першыя веснікі вясны былі адзначаны і ў нашай краіне! Першыя два белых буслы былі заўважаны 10 сакавіка ў раёне Дзяржынска (Мінская вобласць), яны ляцелі ў паўднёва-усходнім накірунку.

Віншуем з надыходам сапраўднай вясны, сябры!

Фота першага белага бусла ў Польшчы bocianybolec.pl

Цікава, што пару назіранняў белых буслоў былі зарэгістраваны яшчэ ў пачатку сакавіка, але па словах Ірыны Самусенка, супрацоўніка НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, гэта хутчэй птушкі, якія  па пэўных прычынах засталіся зімаваць на Радзіме. Так, напрыклад, быў заўважаны бусел у раене Турава, Гомельскай вобласці.  

Фота Я.Абрамаў

 А ці бачылі Вы першых веснікаў вясны? Абавязкова падзяліцеся сваімі назіраннямі і зарэгіструйце іх  адным з прапанаваных спосабаў:

✔Праз  сайт кампаніі пры дапамозе формы "ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ"
✔СМС на кароткі нумар 0841 (Абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушкі), у адказ Вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!
✔Адпішыцеся ў адпаведных старонках у сац.сетках ( Укантакце ці Фэйсбуку)

Цудоўнага настрою і прыемных назіранняў, сябры! 

Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Жывая вясна"
springalive@ptushki.org



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: