«Жывая Вясна» 22 сакавіка на «Гуканні вясны» у Вязынцы!

ад 19 сакавіка 2014 года

22 сакавіка РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць на Гуканьне вясны ў Вязынку!

22 сакавіка РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць на Гуканне вясны ў Вязынку!

Запрашаем сустрэць птушак і вясну разам! Вас чакаюць моладзевыя і дзіцячыя гульні, майстар-класы па вырабу папяровых птушак, назіральная пляцоўка за птушкамі ад "Жывой вясны", спевы, карагоды, танцы, кірмаш раместваў і шмат іншага — веснавога і радаснага!

Гэтай вясной на свяце будуць гурты "Горынь", "Гасцінец", "Варган", "Мярэжа", "Верас" і "Талака", "Калыханка", "Паўночная Сухадроўка", музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Вераніка Анцілеўская, Алена Мялешка, Кася Радзівілава, Яўген Барышнікаў, капэля "Дзвіна", клуб традыцыйнага танца "Сіта".

Як і дагэтуль, прынцыповая пазіцыя арганізатараў мерапрыемства  — не падзяляцца на гледачоў і выступоўцаў, а ўдзельнічаць у свяце разам! Таму да ўсяго, што адбываецца наўкол не толькі можна, але і варта далучацца.Вельмі вітаюцца стужкі і птушкі на дрэвы, а таксама традыцыйныя строі.

На тэрыторыі будзе працаваць кухня з блінчыкамі, гарбатай, мёдам і птушкамі-булачкамі!

Як даехаць: электрычка з Менску (ст. Мінск-Пасажырскі) едзе ў 11.53, прыбывае ў Вязынку ў 12.44. Назад з Вязынкі можна ехаць у 17.57.

Удзел у свяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць уваходны квіток. Кошт квіткоў у музей:
10 000 — дарослыя
7 000 — студэнты
5 000 – дзеці

Да сустрэчы на свяце вясны, сябры!

Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Жывая вясна"



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: