Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Ёсць рэкорд!
Навіна арганізацыі ад 25 сакавіка 2014 года
Новы рэкорд Клуба200 — Стас Верталь на 82 дзень года (23 сакавіка) пабачыў свой соты від!Новы рэкорд Клуба200 — Стас Верталь на 82 дзень года (23 сакавіка) пабачыў свой соты від! У мінулым годзе 100 птушак першым пабачыў Дзяніс Кіцель, і было гэта толькі 5 красавіка. Птушкай, якая дапамагла Стасу ўсталяваць новы рэкорд, стаў рэмез звычайны.
На сённяшні дзень ужо некалькі чалавек пабачылі больш за 100. Сярод усіх удзельнікаў Клуба200 у агульным заліку за 2014 год наперадзе Ірына Самусенка, якая 26 сакавіка адзначыла 119 від. За ёй у рэйтынгу Стас Верталь (112), Сямён Левы (109), Андрэй Абрамчук (101), Дзяніс Змачынскі (100).
Наперадзе амаль увесь год, будзем чакаць цікавых назіранняў і новых рэкордаў!
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: