Віншуем з Міжнародным днём птушак!

ад 1 красавіка 2014 года

1 красавіка шырокай супольнасцю адзначаецца Міжнародны дзень птушак! Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» шчыра віншуе вас з гэтым святам і жадае новых цікавых назіранняў.

Сёння, 1 красавіка, супольнасцю адзначаецца Міжнародны дзень птушак! Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" шчыра віншуе вас з гэтым святам і жадае новых цікавых назіранняў.

Лошыцкі парк. Аўтар: X-Sample

Да Дня птушак мы распрацавалі адмысловы раздзел на сайце — "Бердвотчинг в Минске". У ім вы зможаце прачытаць пра тэтыторыі горада, дзе назіранні за птушкамі стануць для вас больш цікавымі і плённымі. Пакуль што на сайце ёсць інфармацыя пра тры такія месцы: Батанічны сад і парк Чалюскінцаў, Чыжоўскае вадасховішча, Лошыцкі парк і частка ракі Свіслач. У раздзеле вы знойдзеце кароткія апісанні, спіс відаў птушак, якія там адзначаліся, мапу з лепшымі кропкамі назіранняю і інфармацыю аб тым, як дабрацца. У будучыні мы будзем дадаваць новыя тэрыторыі, апісваць іх і рассказваць, якіх птушак там можна пабачыць.

Узбройвайцеся біноклямі і палявымі вызначальнікамі, удалых назіранняў!

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: