Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Прайшло свята экалогіі і птушак у мінскай гімназіі
Навіна арганізацыі ад 4 красавіка 2014 года
1 красавіка ў Мінскай экалагічнай гімназіі №19 пачалася дэкада экалогіі. Пры сапраўдным аншлагу ў зале прайшлі прэзентацыі кампаній «Жывая вясна» і «Зязюля — птушка 2014 года».1 красавіка ў Мінскай экалагічнай гімназіі №19 пачалася дэкада экалогіі. У гэтым годзе яна супала не толькі з Днём смеху, але і з Міжнародным Днём птушак. Менавіта таму на ўрачыстае адкрыццё дэкады экалогіі запрасілі і прадстаўнікоў "Аховы птушак Бацькаўшчыны".
Пры сапраўдным аншлагу ў зале прайшлі прэзентацыі кампаній "Жывая вясна" і "Зязюля — птушка 2014 года". Вельмі парадавала тое, як вучні гімназіі адказвалі на пытанні, прысвечаныя птушкам. Кожны, хто даваў правільны адказ, атрымліваў адмысловыя сувеніры ад АПБ.
Мерапрыемства скончылася прадстаўленнем шпакоўняў, якія былі зробленыя вучнямі 3 "В" класа і іх бацькамі. Гэтыя ж шпакоўні былі размешчаны на дрэвах, што растуць на тэрыторыі гімназіі.
Хацелася б падзякаваць старшыні Мінскага гарадскога аддзялення АПБ, Святлане Якубоўскай, за запрашэнне на свята экалогіі і птушак!
Паліна Федарава, каардынатар адукацыйных праектаў АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: