Вясковыя ластаўкі вярнуліся ў Беларусь!

ад 11 красавіка 2014 года

Другая птушка «Жывой Вясны» — вясковая ластаўка — вярнулася ў Беларусь! Дадавайце свае назіранні, сустракайце вясну разам з намі.

Пакуль вясна збівае з панталыку пераменлівым надвор’ем, другая птушка "Жывой Вясны" — вясковая ластаўка — вярнулася ў Беларусь! 8 красавіка ўдзельнік кампаніі ў горадзе Іванава (Брэсцкая вобласць) зрабіў  фота сваёй першай сустрэчы  з вясковай ластаўкай! На тэрыторыі нашай краіны вызначаюць тры віды ластавак: гарадская, вясковая і ластаўка-зямлянка. Вясковыя прылятаюць самымі першымі, за імі — гарадскія.

Аўтар: А.Лагодзіч

Нагадаем, што ўдзельнічаць у кампаніі "Жывая Вясна" проста і прыемна. Калі вы ўпершыню ў гэтым годзе ўбачылі белага бусла, вясковую ластаўку, звычайную зязюлю, чорнага свіргуля або шчурку-пчалаедку, запомніце колькасць птушак і месца назірання і занясіце гэтыя дадзеныя адным з прапанаваных спосабаў:

✔На сайт кампаніі пры дапамозе формы "ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ".
✔СМС на кароткі нумар 0841 (Абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушкі), у адказ вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!
✔Адпішыцеся ў адпаведных старонках у сац.сетках (Укантакце ці Фэйсбуку).

А тым часам першыя фота і малюнкі ўжо прыходзяць на конкурсы "Жывой Вясны". Таксама чакаем вашыя гісторыі вясновых назіранняў птушак, варыянты слогану "Жывая вясна".  Спяшайцеся, сябры, час ляціць вельмі хутка! У чэрвені пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі, не застануцца без увагі ўсе ўдзельнікі конкурсаў.

Колькі беларусаў ужо паўдзельнічала ў "Жывой Вясне"? На сённяшні момант ад нашай краіны зарэгістравана 707 назіранняў, мы на 3-м месцы пасля Італіі і Чэхіі. Але гэта толькі пачатак кампаніі, і вынік можа змяніцца ў любы момант — залежыць ён толькі ад нас з вамі. Сябры, далучайцеся да веснавых назіранняў за прыродай і птушкамі разам з "Жывой Вясной"!

Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Жывая вясна"
springalive@ptushki.org



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: