Вялікія выходныя — час вясновых назіранняў за птушкамі!

ад 1 мая 2014 года

Калі вы яшчэ не пабачылі і не пачулі птушак «Жывой Вясны», то мы раскажам, як гэта можна вельмі проста зрабіць. Далучайцеся да назіранняў за птушкамі ў травеньскія выходныя!

Надыходзяць вялікія выходныя – выдатны час для вясновых назіранняў за птушкамі!  Хіба можна сядзець дома ў такое надвор’е? Калі вы яшчэ не пабачылі/не пачулі птушак "Жывой Вясны", у вас ёсць сапраўдны шанец гэта выправіць.

Вясковая ластаўка. Аўтар Дз.Якубовіч

Сустрэцца з птушкамі "Жывой Вясны" зусім нескладана: белага бусла лёгка пабачыць на вільготных лугах або на свежаскошаных палетках,  верагоднасць пачуць зязюлю ўзрастае ў лесе, вясковая ластаўка — аматар сельскай мясцовасці, шчурку-пчалаедку варта шукаць паблізу рэк і другіх вадаёмаў, каля пясчаных ці гліністых абрываў, а чорны свіргуль — гарадскі жыхар.

Белы бусел. Фота з pticyrus.info

Дзяліцца сваімі цікавымі сустрэчамі з птушкамі "Жывой Вясны" можна на адмысловым сайце праекта праз форму дадаць назіранне, пры гэтым ваш запіс адлюстроўваецца  ў вясновым блогу, дзе можна знайсці вялікую колькасць аднадумцаў — аматараў прыроды і птушак.  Няма побач інтернета? Не бяда! Дасылайце СМС на кароткі нумар0841 (абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушак), у адказ вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны").

Шчурка-пчалаедка. Фота з goodfon.ru

На дадзены момант у нашай краіне зарэгістравана звыш 2000 назіранняў, мы займаем трэцяе месца пасля Італіі і Расіі. Амаль усе пяць відаў птушак "Жывой Вясны" вярнуліся на Радзіму. Спадзяемся, што пасля выходных на прыродзе колькасць назіранняў птушак павялічыца як мінімум ўдвая. Нагадваем, сябры, што ў межах кампаніі адбываецца 4 конкурсы, на любы густ і ўзроставую катэгорыю, працы прымаюцца да 1 чэрвеня 2014 года, варта паспяшацца прыняць удзел.

Карына Салавей, каардынатар праекта "Жывая Вясна"
springalive@ptushki.org



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: