Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Пачалася акцыя «Салаўіныя ночы»
Навіна арганізацыі ад 5 мая 2014 года
Спяшайцеся паслухаць самых выдатных спевакоў птушынага свету і адзначыць на карце горада «сваіх» салаўёў!Пачалася штогадовая акцыя АПБ "Салаўіныя ночы"! Запрашаем вас да актыўнага ўдзелу ў стварэнні "Салаўінай карты", а таксама ў іншых мерапрыемствах, якія запланаваны ў межах акцыі.
Традыцыйна "Салаўіная карта" складаецца пры ўдзеле шматлікіх мінчан, якія цікавяцца прыродай. Новы фармат удзелу ва ўліках салаўёў дае магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, а таксама бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць. Для тых, хто хацеў бы пазнаёміцца з гэтымі выдатнымі птушачкамі бліжэй і паслухаць іх песні, "Салаўіная карта" стане добрым арыенцірам для самастойных экскурсій у зялёнай зоне горада Мінска.
Час спеваў салаўёў абмяжоўваецца маем і пачаткам чэрвеня. Толькі некаторыя салаўі спяваюць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайцеся паслухаць самых выдатных спевакоў птушынага свету і адзначыць на карце горада "сваіх" салаўёў! Заходзце на адмысловую старонку на нашым сайце і дадавайце свае назіранні.
Таксама ў межах акцыі "Салаўіныя ночы" запланавана некалькі экскурсій, дзе гіды-арнітолагі распавядуць пра салаўёў і нават дапамогуць пабачыць гэтых знакамітых спевакоў! Дакладныя даты будуць абвешчаны крыху пазней. Сачыце за навінамі.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: