Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Удзельнічайце ў конкурсах кампаніі «Зязюля — птушка 2014 года»!
Навіна арганізацыі ад 10 мая 2014 года
Заклікаем вас да актыўнага ўдзелу ў конкурсах штогадовай кампаніі «Птушка года»!Заклікаем вас да актыўнага ўдзелу ў конкурсах штогадовай кампаніі "Птушка года"! У гэтым годзе птушыным сімвалам абралі зязюлю звычайную, таму ўсе конкурсы і мерапрыемствы кампаніі знвязаныя з ёй.
Намаляваць птушку, прыдумаць комікс ці зрабіць мастацкі выраб можна ўжо зараз. Мы будзем чакаць вашы работы з 1 верасня да 15 кастрычніка 2014 года. Калі вы добра працуеце ў камп'ютарных праграмах (AdobePhotoshop ці CorelDraw), то паспрабуйце выканаць прыродаахоўны плакат. Падрабязней пра крытэрыі і ўмовы чытайце на старонке кампаніі.
Калі вы настаўнік, запрашаем вас паўдзельнічаць у конкурсе на лепшую метадычную распрацоўку, прыродаахоўную ці асветніцкую акцыю. З задавальненнем аб'яўляем, што конкурс падоўжаны да 1 ліпеня 2014 года!
У Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, 5 чэрвеня 2014 года, адбудзецца конкурс малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася". У гэты дзень прапануем выйсці на вуліцу і намаляваць на асфальце, як гераіня кампаніі вярталася ў Беларусь з зімоўкі, якія прыгоды сустрэла на сваім шляху. Чакаем фатаграфіі твочага працэсу 5 чэрвеня.
Таксама да 15 кастрычніка прымаюцца работы на літаратурны конкурс "Зязюля ў фальклоры". Ведаеце цікавую легенду, казку ці паданне? Падзяліцеся імі з усімі!
Калі ласка, чытайце ўважліва ўмовы ўсіх конкурсаў на нашым сайце. Жадаем поспехаў!
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: