Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Далучайцеся да конкурсаў «Жывой вясны»!
Навіна арганізацыі ад 25 мая 2014 года
Нагадваем, што ў межах кампаніі праходзяць чатыры конкурсы. Чытайце падрабязней пра іх у матэрыяле. Чакаем вашых работ!Шаноўныя сябры, засталося менш за месяц да заканчэння міжнароднай кампаніі "Жывая Вясна-2014", а гэта значыць, што зусім хутка мы падвядзем вынікі нашых веснавых конкурсаў. Калі вы яшчэ не даслалі свае работы, то варта паспяшацца і зрабіць гэта да 21 чэрвеня. Чакаем вашыя творы на паштовую скрыню springalive@ptushki.org ці па адрасе 220114, г.Мінск, вул. Парніковая,11, пак.4.
Нагадваем, што ў межах кампаніі "Жывая вясна" праходзяць чатыры конкурсы:
1. Конкурс "Гісторыі "Жывой вясны"
Тэрмін: 1 сакавіка — 21 чэрвеня
Гэты конкурс — палет вашай фантазіі! Аб'ект — птушкі "Жывой вясны". Гэта могуць быць расповеды пра птушак, фотагісторыі, вершы, відэа — мы чакаем усё, што вас натхняе, і не абмяжоўваем у творчасці.
Назірайце за птушкамі і размяшчайце свае працы на сайце www.springalive.net праз форму "дадаць назіранне" ( можна размясціць расповед і фота) ці дасылайце на паштовую скрыню springalive@ptushki.org альбо пакідайце у камэнтарах да гэтага запісу. Лепшыя працы з'явяцца на сайце "Аховы птушак Бацькаўшчыны", а тры пераможцы атрымаюць прызы!
2. Конкурс "Лепшае фота "Жывой вясны"
Тэрмін: 1 сакавіка — 21 чэрвеня
Дасылайце свае фота з першымі назіраннямі птушак на сайт www.springalive.net праз форму "дадаць назіранне" ці дасылайце на паштовую скрыню springalive@ptushki.org. Лепшыя працы пабачаць свет праз сайт і суполкі ў сацыяльных сетках "Аховы птушак Бацькаўшчыны", тры пераможцы атрымаюць прызы!
3. Агульнаеўрапейскі конкурс малюнкаў "Чаму мне падабаюцца птушкі "Жывой Вясны"?"
Міжнародны конкурс малюнкаў "Жывая вясна": "Чаму мне падабаюцца птушкі "Жывой вясны"?" Для дзетак і падлеткаў да 16 год. Галоўны прыз — фотаздымач! Пераможцы будуць вызначыны ў трох узроставых катэгорыях: да 9 год; з 10 да 12 год; з 13 да 16 год.
4. Агульнаеўрапейскі конкурс "Лепшы слоган "Жывой Вясны"
Мы чакаем рэкламны лозунг, які адлюстроўвае характар кампаніі "Жывая вясна" ў пазітыўнай і сціснутай форме і які будзе спрыяць прыцягненню большай колькасці людзей да кампаніі "Жывая Вясна".
Рэкламны слоган павінен быць напісаны на 2-х мовах: беларускай і ангельскай. Рэкламны слоган павінен быць простым і запамінальным. Удзельнікі павінны быць ва ўзросце ад 18 гадоў на момант прадстаўлення сваіх запісаў. Падрабязней умовы конкурсаў глядзіце тут.
А вы ўжо адзначылі свае першыя назіранні белага бусла, вясковай ластаўкі, чорнага свіргуля, зязюлі і шчуркі-пчалаедкі? Калі не, самы час выправіцца! Дадаць сваё назіранне можна праз форму ці смс-паведамленне на 0841 (абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і від птушак), у адказ вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак "Жывой Вясны".
Карына Салавей, супрацоўнік па акцыях і кампаніях АПБ
salavei@ptushki.org
Падзяліся артыкулам у сацсетках: