5 чэрвеня — конкурс малюнка на асфальце!

ад 30 мая 2014 года

Заклікаем паўдзельнічаць 5 чэрвеня ў конкурсе малюнка на асфальце «Як зязюля з Афрыкі вярталася»!

Паважаныя сябры! Заклікаем паўдзельнічаць 5 чэрвеня ў конкурсе малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася".

У Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя прапануем вам правесці мерапрыемства на вуліцы, замест аркуша паперы выкарыстаць асфальтавае пакрыццё і адлюстраваць шлях вяртання зязюлі з Афрыкі ў Беларусь.

Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс, неабходна даслаць 5 чэрвеня 2014 года на эл. адрас ptushkahoda@ptushki.org з тэмай "Малюнак на асфальце", абавязкова паведаміўшы назву гуртка або ўстановы адукацыі, сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, а таксама  прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка і колькасць удзельнікаў.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту малюнкаў, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка.

А вось як праходзіў конкурс у мінулым годзе:

Дрысвяцкая СШ

СШ№3 г.Ашмяны

Шчыра жадаем усім удзельнікам конкурса малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася" поспехаў і творчага натхнення і ў гэтым годзе!

Карына Салавей, супрацоўнік па акцыях і кампаніях АПБ
salavei@ptushki.org



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: