Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Віншуем з Сусветным днём навакольнага асяроддзя!
Навіна арганізацыі ад 5 чэрвеня 2014 года
5 чэрвеня кожны год адзначаецца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя. Мы шчыра віншуем вас з гэтым святам! Бывайце больш на прыродзе, аберагайце і вывучайце яе!5 чэрвеня кожны год адзначаецца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя. Мы шчыра віншуем вас з гэтым святам! Бывайце больш на прыродзе, аберагайце і вывучайце яе!
У гэты дзень у самых розных краінах прынята ладзіць цікавыя мерапрыемсты і акцыі для насельніцтва, распавядаць пра праблемы навакольнага асяроддзя, даваць інфармацыю пра захаванне прыроды і яе паляпшэнне.
АПБ таксама кожны год далучаецца да свята і запрашае ўдзельнічаць ў цікавых мерапрыемствах сваіх сябраў і ўсіх жадаючых. Сёння адбыўся конкурс спантаннага малюнку на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася". Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту малюнкаў, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка. Крыху пазней мы падвядзем вынікі, а выканаўцы лепшых работ атрымаюць дыпломы і прызы. Сачыце за навінамі на нашым сайце!
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: