Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Вынікі конкурса малюнка на асфальце «Як зязюля з Афрыкі вярталася»
Навіна арганізацыі ад 9 чэрвеня 2014 года
5 чэрвеня, у Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, мы прапанавалі дзеткам паўдзельнічаць у конкурсе малюнка на асфальце «Як зязюля з Афрыкі вярталася».5 чэрвеня, у Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, мы прапанавалі дзеткам паўдзельнічаць у конкурсе малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася".
Адначасова школьнікі з ўсёй краіны на працягу дня спрабавалі паказаць з дапамогай крэйды, асфальта і ўласнай фантазіі, як яны бачаць шлях вяртання зязюлі звычайнай з Афрыкі на Радзіму.
Конкурс аб’яднаў навучэнцаў рознага ўзросту. Не зважаючы на здольнасці ў маляванні,
кожная праца атрымалася прыгожай і непаўторнай.
Па колькасці ўдзельнікаў і масштабу малюнка бясспрэчна перамог клуб "Крылаты дазор" СШ №9 г. Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны Валетка. Каля 57 дзяцей і дарослых малявалі складаны шлях вяртання зязюлі з Афрыкі!
Па арыгінальнасці задумы і цудоўнаму выкананню першае месца заняў школьны лагер "Горад ЭНСК" на базе СШ № 3 г. Ашмяны, кіраўнікі Місуна Е.Ю. і Слуцкая Н.А.
Зязюля ў іх атрымалася сапраўднай падрыхтаванай вандроўшчыцай — у капялюшы і з чамаданам, мабыць, поўным афрыканскіх сувеніраў.
Больш за 150 фота мы атрымалі ў гэтым годзе на паштовую скрыню кампаніі "Зязюля –птушка 2014 года". Каля 300 чалавек прынялі ўдзел у акцыі 5 чэрвеня.
Удзельнікі і пераможцы конкурса атрымаюць памятныя прызы ад АПБ.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам за цікавыя і прыгожыя малюнкі. Сябры, спадзяемся, з дапамогай конкурса малюнка на асфальце "Як зязюля з Афрыкі вярталася" вы сапраўды адчулі, што лета – выдатны час атрымліваць асалоду ад гульняў на прыродзе, творчых заняткаў, назіранняў за птушкамі і прыродай!
Карына Салавей, супрацоўнік па акцыях і кампаніях АПБ
salavei@ptushki.org
Падзяліся артыкулам у сацсетках: