Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Лічым буслоў разам!
Навіна арганізацыі ад 12 чэрвеня 2014 года
На сайце АПБ з’явілася спецыяльная старонка, прысвечаная нацыянальным улікам буслоў на тэрыторыі Беларусі ў межах VII Міжнароднага перапісу белага бусла. Далучайцеся!На сайце АПБ з’явілася спецыяльная старонка, прысвечаная нацыянальным улікам буслоў на тэрыторыі Беларусі ў межах VII Міжнароднага перапісу белага бусла. На гэтай старонцы кожны жадаючы можа азнаёміцца з агульнай інфармацыяй пра гэту важную міжнародную акцыю.
Мы запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел ва ўліках! Вы можаце правесці назіранні за гнездаваннем буслоў у сваёй мясцовасці (напрыклад, у адной вёсцы ці некалькіх населеных пунктах), спампаваць на сайце анкету па ўліках буслоў, запоўніць яе і даслаць арганізатарам.
На старонцы таксама размешчаны інструкцыі па правядзенні ўлікаў буслоў на мадэльных пляцоўках. Гэта інфармацыя для тых, хто пажадае прыняць удзел ў больш пільнай інвентарызацыі гнёздаў буслоў з абавязковым падлікам вылецеўшых з іх птушанят на адметных вялікіх тэрыторыях – не меней за 100 кв. км.
Далучайцеся!
Нацыянальны каардынатар улікаў:
Ірына Самусенка
тэл.: 017-284-25-04
e-mail: s.irina@tut.by
Кантактная асоба:
Настасся Кузьмянкова,
супрацоўнік па працы з валанцёрамі АПБ
тэл.: +375 29 175 51 22 (вел)
Падзяліся артыкулам у сацсетках: