BikeBirdWatching, альбо яшчэ адзін фармат велапакатушак

ад 13 чэрвеня 2014 года

Запрашаем роварыстаў прыняць удзел ва ўліках белага бусла! Чытайце падрабязней, як гэта зрабіць.

Запрашаем роварыстаў прыняць удзел ва ўліках белага бусла!

Назіранні праводзяцца з канца чэрвеня да канца ліпеня. Калі ў гэты перыяд вы запланавалі вандроўку на ровары, то мажаце сумясціць прыемнае з карысным і паўдзельнічаць ва ўліках буслоў. З такім транспартным сродкам як ровар вы даследуеце даволі вялікую тэрыторыю, дыкранецеся да прыроды і разам з тым дапаможаце нашым навукоўцам.

Для ўдзельнікаў улікаў будзе праведзена арганізацыйная сустрэча 17 чэрвеня ў офісе АПБ (г. Мінск, вул. Парніковая 11, пам. 4, уваход з двара паміж першым і другім пад'ездамі) а 19.00. Прысутнічаць на сустрэчы можа адзін чалавек з группы. Менавіта на ёй будзе праводзіцца размеркаванне тэрыторый, раздача мап. Таксама на каардынацыйнай сустрэчы вы пройдзеце інструктаж, выбярэце рэгіён, які плануеце абследаваць разам са сваёй кампаніяй. Яшчэ вы можаце далучыцца да некалькіх паездак, якія арганізуе Мінскае роварнае таварыства. На скрыню ulikibuslou2014@gmail.com дасылайце інфармацыю (населены пункт, раён) пра месцы, куды вы збіраецеся накіравацца.

Далучайцеся да Міжнародных улікаў белага бусла на ровары!

Кантактная асоба:
Настасся Кузьмянкова,
супрацоўнік па працы з валанцёрамі АПБ
тэл.: +375 29 175 51 22 (вел)



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: