Дзе ж спяваюць салаўі?

ад 18 чэрвеня 2014 года

Скончылася традыцыйная акцыя АПБ «Салаўіныя вечары». Чытайце, як мы разам з вамі склалі карту месцаў Мінску, дзе спяваюць салаўі!

Скончылася чарговая штогадовая акцыя "Салаўіныя вечары-2014". На працягу траўня і чэрвеня мы з вамі атрымлівалі асалоду ад салаўіных (і не толькі) спеваў, наведвалі экскурсіі ў зяленых зонах Мінску, дзяліліся сваімі ўражаннямі і дадавалі назіранні на "Салаўіную карту".


За ўвесь час акцыі "Салаўіныя вечары" паступіла 145 назіранняў. Апошняе дададзена 11 чэрвеня.  Маскоўскі раён — самы салаўіны ў гэтым годзе, 21 спеўнае месца зарэгістравана менавіта там.

У чэрвені салаўі сканчваюць свае спевы, занятыя сямейнымі клопатамі — кормяць птушанят.  Удзячныя гэтым цудоўным выканаўцам,  мы прапануем вам працягваць "частавацца" спевамі іншых птушак, болей бываць на прыродзе, а наступнай вясной, калі салаўіныя мелодыі зноў загучаць у паветры, далучацца да новых салаўіных экскурсій ад АПБ!

Вялікі дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у нашых экскурсіях  і дзяліўся з  жыхарамі сталіцы месцамі, дзе можна было паслухаць аднаго з лепшых спевакоў птушынага свету.

Шчыра жадаем вам насычанага на прыемныя падзеі лета, файнага адпачынку і сапраўды летняга настрою.  Да сустрэчы на наступных  мерапрыемствах "Аховы птушак Бацькаўшчыны"! 

Карына Салавей, супрацоўнік па акцыях і кампаніях АПБ
salavei@ptushki.org



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: