Як беларусы вясну сустракалі

ад 26 чэрвеня 2014 года

У гэтым годзе па ўсім свеце ў кампаніі «Жывая Вясна» паўдзельнічалі больш за 170 000 чалавек. Ад нашай краіны паступіла звыш 3 200 назіранняў. Беларусь апынулася на 4-м месцы сярод 52 краін-удзельніц!

Падыйшла да заканчэння міжнародная кампанія "Жывая Вясна-2014". На працягу амаль чатырох месяцаў мы разам з вамі з захапленнем назіралі за прылётам пяці птушак-пасланак вясны. Традыцыйна героямі кампаніі выступілі белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка. Свае назіранні можна было пакідаць на адмысловым сайце або дасылаць праз смс-паведамленне на 0841. У гэтым годзе па ўсім свеце ў кампаніі паўдзельнічалі больш за 170 000 чалавек. Ад нашай краіны паступіла звыш 3 200 назіранняў. Вялікі дзякуй усім ўдзельнікам "Жывой Вясны-2014", дзякуючы вам Беларусь апынулася на 4-м месцы сярод 52 краін-удзельніц!

Першае, другое і трэцяе  месца занялі Расія, Італія і Ірландыя адпаведна. Белы бусел – бясспрэчны лідар назіранняў нашай краіны, а вось калі ўлічваць назіранні ўсіх краін-удзельніц, то вясковая ластаўка.

Самая вясенняя вобласць — Мінская, менавіта з яе паступіла найбольшая колькасць птушыных рэгістрацый, потым ідуць Гомельская і Брэсцкая вобласці. Прыемна адзначыць, што ў той ці іншай ступені, у самых буйных веснавых назіраннях прынялі ўдзел жыхары ўсіх абласцей нашай краіны. Хочацца асобна шчыра падзякаваць Слуцкаму аддзяленню АПБ і клубам "Крылаты дазор" г.Слуцка за штогадовы актыўны ўдзел у кампаніі і пажадаць ім поспехаў, цудоўных назіранняў на прыродзе і надалей заставацца разам з намі.  Мы абавязкова адзначым вас прыемнымі падарункамі.

Менавіта з гэтага года арганізатары "Жывой Вясны" прапанавалі ладзіць прыродаахоўныя мерапрыемствы, якія б датычыліся 5 птушак-удзельніц  "Жывой Вясны". У межах кампаніі АПБ зрабіла тры адмысловыя платформы для белых буслоў, якія заменяць гнёзды на ЛЭП і выратуюць птушак ад небяспекі ў наступным годзе. Платформы будуць усталяваныя гэтай восенню ў Слуцкім раёне.

Што яшчэ цікавага адбывалася падчас "Жывой Вясны"?  Разам з вамі мы адпачывалі на свяце "Гуканне вясны" ў Вязынцы, пад кіраўніцтвам арнітолага Сяргея Зуёнка намагаліся сустрэць шчурку-пчалаедку падчас экскурсіі для клуба "Рэдкая птушка", "Жывая Вясна" завітала прыблізна ў 10 школ Мінску і нават на Салаўіныя экскурсіі.

"Салаўіныя вечары з АПБ" 17 мая 2014

"Гуканне вясны" у Вязынцы 22 сакавіка 2014

Каля 100 чалавек прынялі ўдзел у конкурсах "Жывой Вясны". Прыемна атрымаць ад вас столькі прыгожых малюнкаў і фота, цікавых апісанняў птушыных назіранняў, слоганаў "Жывой Вясны". Да 10 ліпеня мы падвядзем вынікі конкурсаў. Пераможцы атрымаюць дыпломы, прызы і памятныя сувеніры, сачыце за навінамі на нашым сайце.

Цікавы водгук аб кампаніі мы нядаўна атрымалі ад сябра АПБ Вадзіма Бачкоўскага:

"Весна- это пора года, которую множество людей называют своей любимой. Этому есть объяснение: после долгих морозов и холодов, серых дней и темных ночей природа начинает пробуждаться. На Родину из теплых стран возвращаются птицы, заботятся о своих жилищах, строят гнезда. Намного веселей, интересней и познавательней было встречать эту пору года с Международной акцией "Живая весна".
Как только я получил письмо от "Аховы птушак Бацькаўшчыны" с приглашением принять участие, сразу же решил: "Надо обязательно поучаствовать". Для привлечения людей к акции распечатал пригласительные билеты. С каждым днём всё больше и больше одноклассников и знакомых интересовались акцией. Буклет с описанием птиц "Живой весны" словно Олимпийский огонь передавался из рук в руки. Постепенно образовалась наша группа, которая каждый день наблюдала и подсчитывала птиц "Живой весны", непрерывно подавали наши наблюдения на сайт кампании.
Наблюдения проводили в совершенно разных местах: лесные массивы д.Видзы-Ловчинские, Войнюны; поля и луга д.Липолаты, Подрукша Браславского района. Приняли участие и в конкурсе рисунков.
Хочу поблагодарить организаторов и координаторов Международной кампании "Живая весна", а также всех тех, кто принял участие в акции вместе со мной.
Успешных всем наблюдений!"

Фота В.Бачкоўскі

Дзякуй вялікі, Вадзім, за цёплыя словы. Упэўнена, што мы яшчэ не раз пабачым вас сярод удзельнікаў кампаній і акцый АПБ.

Сябры, спадзяемся, "Жывая Вясна-2014" падаравала вам шмат цудоўных момантаў на прыродзе і прыемных птушыных назіранняў. Вясна скончылася, але на парозе сонечнае  лета — выдатная пара, поўная новых незабыўных прыгод. Сябры, шчыра заклікаем вас не спыняцца і працягваць назіраць за птушкамі ўлетку, паболей бываць на прыродзе і штодзённа адчыняць для сябе непаўторнае наваколле.

Фота Э.Папова

Вялікі дзякуй усім удзельнікам кампаніі "Жывая Вясна-2014" за цікавыя назіранні, любоў да птушак і прыроды!

З самымі цёплымі пажаданнямі,
Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Жывая Вясна" ў Беларусі



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: