Новыя публікацыі АПБ даступныя анлайн

ад 1 ліпеня 2014 года

Вы можаце атрымаць друкаваную версію ў АПБ ці спампаваць матэрыялы ў электронным выглядзе.

 

Выйшлі новыя буклеты АПБ з серыі "Тэрыторыі, важныя для птушак", прысвечаныя ТВП "Бярэзіна-Гайна", "Брыцалавіцкая пушча", "Альманскія балоты", "Тураўскае балонне". Простыя выданні сціпла і цікава прадстаюляюць інфармацыю пра кожную з ТВП. Праз 5 хвілін увагі чытач даведаецца, што такое праграма ТВП у Беларусі, цікавыя факты пра тэрыторыі, асноўныя  пагрозы для іх. Буклет дапаможа зрабіць першыя крокі, каб стаць адным з захавальнікаў ТВП.

Альманскія балоты таксама атрымалі прыгожую і інфарматыўную брашуру, дзе лепшыя даследчыкі Беларусі цікава раскрылі некаторыя таямніцы гэтай тэрыторыі.

Ідэі захавання ласося ў Беларусі прэзентуюць буклет і дапаможнік для захавальнікаў ласося "Захаваем рэдкіх рыб разам"!

Публікацыі будуць распаўсюджаны ў рэгіёнах ТВП і басейне Віліі праз захавальнікаў, установы культуры, адукацыі, лясгасы і г.д.

Усе выданні даступны ў друкаваным выглядзе, а электронныя версіі можна спампаваць з радзелаў "матэрыялы" на iba.ptushki.org для ТВП і ласося, абраўшы неабходную тэрыторыю са спіса. Таксама даступны электронныя версіі матэрыялы для ТВП "Балота Ельня", "Выганашчанскія балоты", "Сэрвач", "Налібоцкая пушча" створаныя з 2010 года. Друкаваныя копіі можна запрасіць у АПБ.

Кантактная асоба:
Вольга Лукшыц,



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: