Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Акцыя АПБ — прызёр AD.NAK!
Навіна арганізацыі ад 2 ліпеня 2014 года
Акцыя АПБ заняла другое месца ў намінацыі «Сацыяльная рэклама», паднамінацыі «Сацыяльна арыентавыны праект, кампанія» са сваім праектам «Складанне салаўінай карты Мінска».Фестываль AD.NAK! абвясціў пераможцаў конкурсу рэкламы. Акцыя "Аховы птушак Бацькаўшчыны" заняла другое месца ў намінацыі "Сацыяльная рэклама", паднамінацыі "Сацыяльна арыентавыны праект, кампанія" са сваім праектам "Складанне салаўінай карты Мінска".
Штогадовая акцыя АПБ "Салаўіная карта Мінска" праводзіцца з 2007 года. З дапамогай карты жыхары горада могуць даведацца, дзе спяваюць салаўі, выбраць месца і прыйсці паслухаць. У гэтым годзе праект стаў больш інтэрыктыўным і арыентаваным на аматараў паслухаць спевы: цяпер кожны, хто чуў гэтых птушак, мог зайсці на сайт і самастойна занесці свае назіранні.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам "Салаўіных вечароў з АПБ" за цікавасць да акцыі, птушак і прыроды ўвогуле!
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: