Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Выйшлі новыя нумары бюлетэня і часопіса «Птушкі і мы»
Навіна арганізацыі ад 9 ліпеня 2014 года
На старонках нашых выданняў мы паспрабавалі сабраць для вас толькі самыя пазнавальныя тэксты, прыгожыя фотаздымкі і шмат іншых цікавых матэрыялаў.
Сябры!
Выйшлі новыя нумары бюлетэня "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і часопіса "Птушкі і мы". На старонках нашых выданняў мы паспрабавалі сабраць для вас толькі самыя пазнавальныя тэксты, прыгожыя фотаздымкі і шмат іншых цікавых матэрыялаў. Спампаваць ці пачытаць іх вы можаце тут.
У часопісе вы знойдзеце вялікі матэрыял пра сапраўдных герояў Белавежскай пушчы, інтэрв'ю з дырэктарам АПБ Уладзімірам Малашэвічам, а таксама цікавыя факты пра тое, колькі жывуць розныя птушкі. Для маленькіх дзетак ёсць традыцыйная дзяцячая старонка, а на апошняй сябры АПБ распавядаюць, чаму яны далучыліся да арганізацыі.
На старонках бюлетэня мы распавялі, якімі праектамі займаецца АПБ, пра новых зязюль, якія нядаўна атрымалі перадатчыкі і пачалі вандроўку ў Афрыку, падвялі вынікі акцыі "Жывая Вясна". Мы зрабілі для вас вялікі разварот пра Тураўскі луг, а таксама адказалі на самыя папулярныя пытанні пра птушанят.
Усе нашы сябры хутка атрымаюць друкаваныя выданні. Калі вы таксама хочаце атрымліваць бюлетэнь і часопіс па пошце, а таксама клапаціцца пра захаванне біяразнастайнасці Беларусі, то далучайцеся да АПБ!
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: