Хто зрабіў лепшае фота «Жывой Вясны-2014»?

ад 29 ліпеня 2014 года

З вялікім задавальненнем называем пераможцаў — аўтараў лепшых фотаздымкаў, малюнкаў і слоганаў «Жывой Вясны»!

Сябры!

Мы нарэшцэ падвялі вынікі конкурсаў нашай штогадовай вясенняй кампаніі. З вялікім задавальненнем называем пераможцаў — аўтараў лепшых фотаздымкаў "Жывой вясны"!

Першае месца падзялілі Эльга Папова і Аляксей Аўраменка.

Аўтар: Эльга Папова

Аўтар: Аляксей Аўраменка

На другім месцы размясціўся фотаздымак Аляксандра Лагодзіча.

Аўтар: Аляксандр Лагодзіч

На трэцім месцы таксама два пераможцы — Дзмітрый Голышаў і Алена Парэчына.

Аўтар: Дзмітрый Голышаў

Аўтар: Алена Парэчына

На конкурс малюнкаў "Чаму мне падабаюцца птушкі "Жывой Вясны"?" вы даслалі нам каля 50-ці прац. Было вельмі складана, але мы ўсё ж адабралі з іх самыя лепшыя і цікавыя.

У катэгорыі пачатковая школа першае месца заняла Марыя Казлоўская, другое — Андрэй Гараднік, трэцяе — Дар'я Мілеўская. Віншуем!

Першае месца

Другое месца

Трэцяе месца

Пераможцы конкурсу малюнкаў ва ўзросце 9-15 гадоў: першае месца — Уладзіслаў Яраслаўцаў, другое — Яніна Муга, трэцяе — Анастасія Купікоўская. Віншуем!

Першае месца

Другое месца

Трэцяе месца

За творчы падыход хочацца адзначыць Яну Бачкоўскую за малюнак шчуркі-пчалаедкі. Яна напісала, чаму ёй падабаецца гэтая птушка: "Гэта птушка занесена ў Чырвоную кнігу, значыць, яна рэдкая. Яе трэба ахоўваць і клапаціцца пра яе, і тады яна будзе радаваць нас сваім незвычайным пер'ем".

Малюнак Яны Бачкоўскай

Лепшыя слоганы "Жывой Вясны" даслалі вучні ДУА "СШ №9 г.Слуцка", сябры клуба "Крылаты дазор" пад кіраўніцтвам Ж.Валетка.

На конкурс гісторый "Жывой Вясны" амаль не было работ. Дзякуем Анастасіі Давідоўскай, якая падзялілася з намі сваёй сустрэчай з зязюляй, за цікавую гісторыю!

Мы шчыра віншуем пераможцаў! Усе яны атрымаюць дыпломы, прызы і памятныя сувеніры, сачыце за навінамі на нашым сайце. Таксама вялікі дзякуй усім астатнім удзельнікам конкурсу. Спадзяемся ўбачыць вашы работы ў наступным годзе!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: