Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Birdrace 2014: запрашаем да ўдзелу 6 верасня!
Навіна арганізацыі ад 22 жніўня 2014 года
Запрашаем да ўдзелу ў ХI адкрытым Чэмпіянаце па спартыўный арніталогіі — Birdrace 2014!Спаборніцтвы пройдуць у першую суботу восені (6 верасня) з 6 да 18 гадзін. Па традыцыі, Чэмпіянат будзе праходзіць на працягу 12 гадзін.
Хто можа прыняць удзел? Запрашаем усіх жадаючых, у тым ліку грамадзян замежных краін!
Як зарэгістравацца? Падайце да 10 раніцы 5 верасня ў Сакратарыят АПБ заяўку. Інфармацыя прымаецца па тэлефонах: 8-029-223-06-13 МТС, 8-029-101-68-87 Velcom альбо па электроннай пошце info@ptushki.org (абавязкова паставіць копію на адрас levy@ptushki.org).
Што адзначыць у заяўцы?
Звяртаем вашу ўвагу, што з гэтага году Правілы Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі змененыя! Пазнаёміцца з новымі Правіламі можна тут.
Наш чэмпіянат – гэта адзіныя спаборніцтвы такога кшталту. Далучайцеся!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: