Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Birdrace 2014: першы пайшоў!
Навіна арганізацыі ад 26 жніўня 2014 года
Каманда «Палескія зязюлі» ўжо зарэгістравалася на ХI адкрыты Чэмпіянат па спартыўный арніталогіі — Birdrace2014! Такім чынам Юрый + 3 Аляксандра будуць стартаваць 6 верасня з вёскі Кляшчы Кобрынскгага раёна. Хто наступны?Cябры, спяшаемся паведаміць вам, што адна каманда ўжо зарэгістравалася на ХI адкрыты Чэмпіянат па спартыўный арніталогіі — Birdrace-2014! Вітаем “Палескіх зязюль”! Каманда цалкам мужчынская (Юрый + 3 Алянсандра) будуць стартаваць 6 верасня з вёскі Кляшчы Кобрынскгага раёна. У мінулым годзе каманда называлася “Палескія ўдоды”. Як бачым, гэтыя ўдзельнікі змяняюць назву каманды згодна з новай птушкай году. На чэмпіянаце-2013 “удоды” занялі 4 месца з паказчыкам 96 відаў. Да бронзы не хапіла 3 відаў птушак.
Хто наступны на Чэмпіянат-2014? Нагадваем, што мы запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу ў Чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі!
Спаборніцтвы адбудуцца ўжо вельмі хутка — 6 верасня! Рэгістрацыя праходзіць да 10 раніцы 5 верасня.
Што адзначыць у заяўцы?
· Назва каманды;
· Склад каманды(4 чалавекі; мінімум двое павінны быць старэйшыя за 18 гадоў);
· Месца старту;
· Нумар тэлефону для сувязі.
Інфармацыя прымаецца па тэлефонах: 8-029-223-06-13 МТС, 8-029-101-68-87 Velcom альбо па электроннай пошце info@ptushki.org(абавязкова паставіць копію на адрас levy@ptushki.org).
Увага! З гэтага году Правілы Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі змененыя! Пазнаёміцца з новымі Правіламі можна тут.
Наш чэмпіянат – гэта адзіныя спаборніцтвы такога кшталту. Паспейце далучыцца!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: