Праз тыдзень — Чэмпіянат па спартыўный арніталогіі!

ад 29 жніўня 2014 года

Колькі каманд зарэгіструе больш за сотню птушак? Ці будзе пабіты рэкорд 2011? Хутка даведаемся адказы на гэтыя пытанні: да Чэмпіянату – тыдзень!

У наступную пятніцу, 5 верасня, а 10-й раніцы сканчаецца прыём заявак на ХI адкрыты Чэмпіянат па спартыўный арніталогіі — Birdrace-2014! Запрашаем усіх жадаючых далучацца!

Кожны год Birdrace збірае як прафесійных арнітолагаў, так і аматараў пернатых. Каманды складаюцца з 4-ох чалавек. Спаборніцтвы пачынаюцца з самага ранку: шукаць птушак пачынаюць з 6 раніцы, а то і яшчэ раней. Па традыцыі чэмпіянат цягнецца да 18.00.  

Каманда "Aquila" пад час Чэмпіянату-2013

На пряцягу 12 гадзін мэта кожнай каманды – убачыць як мага больш дзікіх птушак у прыродых умовах. Прычым трэба не толькі ўбачыць, але і вызначыць іх від і абавязкова зарэгістраваць у спецыяльнай табліцы. Яшчэ адна істотная ўмова: убачыць або пачуць птушку павінны не адзін чалавек, а ўсе чальцы каманды. Толькі тады від будзе залічаны.

У 18 гадзін каманды перадаюць свае спісы птушак у аргкамітэт і пасля праверкі журы абірае каманду-пераможцу і размяркоўвае месцы іншых каманд.

Мінулы год сабраў на Чэмпіянаце 13 каманд, але да фініша дайшлі 11. У тройке пераможцаў апынуліся каманды “Цмокі” (109 відаў птушак, старт з Турава, склад каманды – Дзяніс Кіцель, Іван Багдановіч, Дзяніс Табуноў, Дзмітры Харковіч), “TurovTeam” (109 відаў птушак, старт з Турава, склад каманды – Наталля Карліонава, Жэня Лучык, Вікторыя Грудзіская і Сямён Левы) і “Без Сямёна 2013” (99 відаў, г.п. Шаркаўшчына, склад каманды — Валерый Кавалёнак, Алег Кальчанка, Дзяніс Змачынскі, Яўген Ліпскі).

Каманды "Цмокі" и "Turov Team" на Чэмпіянаце-2013 убачылі па 109 відаў птушак

Як бачым, у мінулым 2013 годзе толькі 2 каманды здолелі ўбачыць пад час Чэмпіяната больш за 100 відаў птушак. Для параўнання: у пазамінулым 2012 годзе такіх каманд было ўтрая болей – 6. На Birdrace-2013 не быў пабіты і рэкорд па колькасці відаў: пакуль што пераможцам у гэтай катэгорыі застаецца беларуска-фінская каманда “Lintu”, якая ў 2011 годзе адзначыла на Чэмпіянаце 115 відаў.  У 2012 годзе да іх наблізілася каманда “Меrlin”, якая зарэгістравала ў Тураве 114 відаў. Па выніках “Меrlin” стала пераможцай Чэмпіянату-2012, але агульны рэкорд 115 відаў не пабіла.

Бронзавы пераможца Чэмпіянату-2013 - каманда "Без Сямёна 2013" (99 відаў птушак)

Што пакажа 2014 год, абраны годам зязюлі? Колькі каманд зарэгіструе больш за сотню птушак? Ці будзе пабіты рэкорд 2011? Хутка даведаемся адказы на гэтыя пытанні: да Чэмпіянату – тыдзень!

А пакуль – рыхтуемся і рэгіструемся

Што адзначыць у заяўцы?

·        Назва каманды;

·        Склад каманды(4 чалавекі; мінімум двое павінны быць старэйшыя за 18 гадоў);

·        Месца старту;

·        Нумар тэлефону для сувязі.

Інфармацыя прымаецца па тэлефонах: 8-029-223-06-13 МТС, 8-029-101-68-87 Velcom альбо па электроннай пошце info@ptushki.org(абавязкова паставіць копію на адрас levy@ptushki.org).

Увага!З гэтага году Правілы Адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўнай арніталогіі змененыя! Пазнаёміцца з новымі Правіламі можна тут.

Наш чэмпіянат – гэта адзіныя спаборніцтвы такога кшталту. Паспейце далучыцца! 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: