Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Пачаўся прыём прац на конкурсы «Зязюля — Птушка года 2014»!
Навіна арганізацыі ад 3 верасня 2014 года
Пачаўся прыём прац на мастацкі і літаратурны конкурсы ў межах кампаніі “Зязюля – птушка 2014”!Пакуль нашыя птушкі года ў сонечнай Афрыцы, мы спяшаемся нагадаць, што пачаўся прыём прац на мастацкі і літаратурны конкурсы ў межах кампаніі "Зязюля — птушка 2014"!
Мэта мастацкіх конкурсаў – паказаць незвычайную прыгажосць зязюлі, цікавыя асаблівасці яе жыцця, адзначыць карысць птушкі як знішчальніка шкодных насякомых. Пераможцы будуць вызначаны ў 4-х намінацыях: “Лепшы малюнак”, “Лепшы комікс”, “Лепшы мастацкі выраб”, “Лепшы прыродаахоўны плакат”. Як бачыце, мы не абмяжоўваем нашых удзельнікаў і даем ім шмат магчымасцяў для творчасці ў розных жанрах. Запрашаем да ўдзелу!
Птушка 2014 году – таксама сімвал шматлікіх легенд, гераіня паданняў і казак. Сваімі ведамі вы можаце падзяліцца, прыняўшы ўдзел у літаратурным конкурсе. Давайце разам збіраць прысвечаныя зязюлі легенды, казкі і паданні!
Працы на конкурсы прымаюцца да 15 кастрычніка 2014 г. А пераможцаў мы вызначым і ўзнагародзім у лістападзе на агульнай выставе, прысвечанай зязюлі.
Шчыра жадаем усім удзельнікам творчага натхнення і цікавых ідэй!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: