Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Дапамажы выратаваць балота Жада: дашлі паштоўку з паЖАДАннямі!
Навіна арганізацыі ад 12 верасня 2014 года
Запрашаем далучыцца да акцыі ў падтрымку балота Жада! Напішы на паштоўках свае паЖАДАнні для захавання балота!Запрашаем далучыцца да акцыі ў падтрымку балота Жада!
Жады – унікальнае балота на тэрыторыі Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў на Віцебшчыне. У 2015 годзе тэрыторыя балота стане рэспубліканскім заказнікам. Але не ўсё балота цалкам. Справа ў тым, што кавалак у 100 га з боку Міёрскага раёна не ўвойдзе ў межы заказніка. Такое ўмоўнае падзяленне цэлага балота небяспечна тым, што на "незаказнікавай" частцы могуць пачаць праводзіць торфараспрацоўку, што стане пагрозай для усёй тэрыторыі Жадаў. Балота – непадзельная экасістэма, і калі “адрэзаць” няхай і невялікую (каля 10%) частку тэрыторыі – гэта прывядзе да таго, што з цягам часу балота страціць сваю біяразнастайнась і прыродную каштоўнасць з-за парушэння гідралагічнага рэжыму.
Вельмі істотна, каб Жады ўвайшлі ў склад заказніка адразу цалкам, без аніякіх падзелаў.
Таму важна прымаць рашэнне зараз! Мы запрашаем усіх ЖАДАючых далучыцца да падтрымкі балота і падпісать адмысловую паштоўку “Балота не пірог”! На паштоўке трэба напісаць сваё паЖАДАнне ў падтрымку балота і пазначыць адрас мясцовых (Міёры), абласных ці рэспубліканскіх ораганаў улады, якія могуць паўплываць на сітуацыю.
Больш даведацца пра балота і падпісаць паштоўку можна на пляцоўке АПБ на фестывалі “Журавы і журавіны” у Міёрах у нядзелю 14 верасня ў зоне адпачынку “Паўвостраў”. Таксама па паштоўкі можна завітаць у офіс АПБ у Мінску ў зручны для вас час (вул.Парніковая, 11).
Падтрымаем Жады разам і паЖАДАем балоту лепшага жыцця!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: