Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Прымаем зязюль да 15 кастрычніка!
Навіна арганізацыі ад 9 кастрычніка 2014 года
Засталося зусім мала часу, каб даслаць свае працы на літаратурны і мастацкія конкурсы ў межах кампаніі «Зязюля — птушка года 2014». Спяшайцеся!Пакуль нашыя зязюлі вандруюць у Афрыцы, мы працягваем прымаць працы на мастацкі і літаратурны конкурсы, што адбываюцца ў межах кампаніі Зязюля — птушка года 2014.
Пераможцы мастацкага конкурсу будуць абраныя ў 4-х намінацыях: «Лепшы малюнак», «Лепшы комікс», «Лепшы мастацкі выраб», «Лепшы прыродаахоўны плакат».
На літаратурны конкурс чакаем прысвечаныя гэтай не зусім звычайнай птушке легенды, казкі і паданні.
Нагадваем, што ўсе творчыя работы трэба даслаць на адрас рэгіянальных каардынатараў да 15 кастрычніка:
— Брэсцкая вобласць: Мурыгіна Н.А., 224030 г. Брэст, вул. К. Маркса, 60, Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, сектар прыроды і экалогіі.
— Гродзенская вобласць: Смыкоўская Т.Ю., 230023 г. Гродна, а/с 197, тэл. 80292300736.
— Гомельская вобласць: Паклонская А.І., 247980, г. Тураў, вул. Інтэрнацыянальная, 18, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.
— Віцебская вобласць: Сінкевіч І.У., 211260 г.п.Шуміліна, вул. Ленінская, 7А, Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі.
— Мінская вобласць, Магілёўская вобласць: Каляда Т.А., 223610 г. Слуцк, вул. Багдановіча 134А Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў.
— Мінск: Якубоўская С.А., 220073, г.Мінск, пр-т Пушкіна, 48, Экалагічная гімназія №19.
Работы вялікага фармату могуць быць дастаўлены рэгіянальным каардынатарам асабіста.
На кожнай рабоце неабходна пазначыць:
* Прозвішча, імя, імя па бацькунавучэнца
* Узрост
* Адрас
* Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, тэлефон (у выпадку, калі работа выконваецца пад кіраўніцтвам)
* Інфармацыю пра ўстанову адукацыі (назва, нумар, адрас)
Звярніце ўвагу, што работы ўэлектронным выглядзепавінныбыць дасланы не пазней за 15 кастрычніка2014 года на электронны адрас ptushkahoda@ptushki.org. Акрамяфайла зработай,неабходна далучыцьрэгістрацыйную картку ўфармаце.docз дадзенымі ўдзельніка, якія пералічаны вышэй.
Сябры, жадаем творчага натхнення і чакаем вашых работ у час!
Карына Салавей, супрацоўнік па кампаніях і акцыях АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: