Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Па запаведнай сцяжыне разам з «Рэдкай птушкай»!
Навіна арганізацыі ад 9 кастрычніка 2014 года
АПБ запрашае 18 кастрычніка на другую экскурсію гэтага года, якая ладзіцца адмыслова для сябраў клуба “Рэдкая птушка”"Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае вас 18 кастрычніка прыняць удзел у другой экскурсіі гэтага года, якую мы ладзім адмыслова для сябраў клуба “Рэдкая птушка”. Першая экскурсія “У пошуках шчурак-пчалаедак” адбылася 31 мая.
На гэты раз мы наведаем адзіны беларускі запаведнік, які ўваходзіць у структуру ААПТ – Бярэзінскі біясферны запаведнік. Вы даведаецеся, навошта існуюць асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі (ААПТ), чым заказнікі адрозніваюцца ад запаведнікаў і на якой падставе розныя тэрыторыі перадаюцца пад ахову дзяржавы.
Шпацыр па лясной запаведнай сцяжыне адбудзецца пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка запаведніка, арнітолага Юрыя Багуцкага.
На працягу ўсёй экскурсіі мы будзем знаеміцца з птушыным светам Бярэзінскага біясфернага запаведніка, вучыцца адрозніваць птушак па галасах, нам адкрыецца панарама на Верхавое балота з 15-ціметровай вышыні! Дарэчы, Бярэзінскі знакаміт рознымі відамі дзятлаў, а арнітафаўна запаведніка за ўвесь час налічвае 234 віда птушак!
Мы ад’язджаем у суботу 18 кастрычніка а 9.00 ад офіса АПБ (вул. Парніковая,11). Вяртаемся ў Мінск пасля 15.00. Кожнаму ўдзельніку пажадана мець пры сабе бінокль, палявы вызначальнік птушак і зручнае адзенне з улікам надвор’я.
Абавязкова трэба пацвердзіць свой удзел у экскурсіі да 14 кастрычніка па тэл. 8 029-223-06-13 МТС, 8 029-101-68-87 Velcom ці даслаць e-mail на salavei@ptushki.org.
Важна: калі вы не з’яўляецеся сябрам клуба АПБ “Рэдкая птушка”, але хацелі б паўдзельнічаць у экскурсіі, далучайцеся да клуба зараз – запоўніць анкету на ўступ можна тут.
З павагай, Карына Салавей, супрацоўнік па кампаніях і акцыях АПБ
Фота — www.berezinsky.by
Падзяліся артыкулам у сацсетках: