Кальцаваць — не перакальцаваць? 13 лістапада — заачацвер!

ад 5 лістапада 2014 года

АПБ запрашае на чарговы заачацвер 13 лістапада! Тэма — досвед працы беларускіх арнітолагаў на замежных станцыях кальцавання. Абяцаем цікавыя факты, фотаздымкі і шчырыя адказы на пытанні!

АПБ запрашае на чарговы заалагічны чацвер!

·        Калі: 13 лістапада, 18.30.

·        Дзе: НПЦ па біярэсурсах (ст.м. “Акадэмія навук”, вул. Акадэмічная, 27, актавая зала)

·        Тэма: Досвед працы беларускіх арнітолагаў на замежных станцыях кальцавання

Тэма кальцавання птушак выклікае шмат супярэчлівых пытанняў і сярод арнітолагаў, і сярод птушкалюбаў. АПБ запрашае паслухаць шмат цікавага пра гэты метад вывучэння птушак.

На заачацвер запрошаны беларускія арнітолагі, якія маюць досвед працы па кальцаванні замежных птушак.

Вядучая лекцыі – магістрант біялагічнага факультэта БДУ Настасся Кузьмянкова, якая працавала на станцыі кальцавання птушак у Латвіі. Дарэчы, яшчэ адзін выступоўца распавядзе пра свой вопыт кальцавання птушак на станцыі ў Турцыі.

А яшчэ абяцаем фотаздымкі і шчырыя адказы на ўсе вашы пытанні! Прыходзьце 13 лістапада! 

Вікторыя Церашонак, прэс-служба АПБ 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: