Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Убачыла свет памятная манета «Зязюля — птушка 2014 года»
Навіна арганізацыі ад 13 лістапада 2014 года
Знаёмцеся з памятнымі срэбранымі і медна-нікелевымі манетамі з зязюляй! Яны папоўнілі скарбонку манет з птушкамі года АПБ.З 2007 года кампанію “Птушка года” падтрымлівае Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, які штогод выпускае памятныя манеты наміналам 10 рублёў (срэбраныя, 925 пробы) і 1 рубель (медна-нікелевыя). Аверс усіх манет аднолькавы, на ім адлюстравана маленькая птушка на далонях і намінал. На рэверсе кожнай манеты – выява Птушкі года.
Дызайн першай і ўсіх наступных манет выканала Вольга Навасёлава.
Даведка
Кошт манет наступны:
Дзе набыць манеты, глядзіце тут.
А вось як выглядала памятная манета, прысвечаная ўдоду – птушцы 2013 года.
Пабачыць, як выглядалі птушыныя манеты АПБ у іншыя гады, можна тут.
Ужо зусім хутка мы даведаемся, якой птушцы зязюля перадае эстафету і спадзяемся, што выява Птушкі года-2015 таксама патрапіць у гісторыю нумізматыкі!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: