Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Злёт зязюль у «Кастрычніку»
Навіна арганізацыі ад 14 лістапада 2014 года
Доўгачаканыя вынікі конкурса «Птушка года»! Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў кінатэатры “Кастрычнік” 19 лістапада а 14.00. Хто стаў пераможцам? Ужо зараз чытай тут!Запрашаем вас у кінатэатр “Кастрычнік” на выставу фінальных работ мастацкіх конкурсаў кампаніі “Зязюля – птушка 2014 года”. Да 1 снежня ў мінчан і гасцей горада будзе магчымасць атрымаць асалоду ад лепшых мастацкіх твораў пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсаў, прысвечаных цікавай птушке – зязюле. Запрашаем на 2 паверх кінатэатра!
На працягу года ў межах кампаніі праходзілі мастацкія і літаратурны конкурсы, таксама сваю моц можна было паспрабаваць у конкурсе на лепшую метадычную распрацоўку, прыродаахоўную ці асветніцкую акцыю.
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў кампаніі адбудзецца ў кінатэатры “Кастрычнік” 19 лістапада а 14.00. Усе пераможцы атрымаюць прызы і памятныя сувеніры ад АПБ. Прыходзьце!
Варта адзначыць, што кожная конкурсная праца – сапраўдны непаўторны мастацкі твор. Журы ўразілі таленты і фантазія ўдзельнікаў. Аднак улічвалі і адпаведнасць біялагічным фактам з жыцця зязюлі. У выніку няпростага судзейства месцы размеркаваліся наступным чынам.
Лепшы малюнак
Лепшы мастацкі выраб
Лепшы Комікс
Лепшы прыродаахоўны плакат
Літаратурны конкурс “Зязюля ў фальклоры”
Лепшымі метадычнымі распрацоўкамі былі абраныя працы Шапорывай Вікторыі, студэнткі факультэта прыродазнаўства БДПУ ім. М. Танка. (Класная гадзіна на тэму «Хто такая зязюля?») і Дылеўскага Уладзіміра з Чайко Віталем, навучэнцаў ДУА “СШ №3 г.Нясвіжа (Гульня “Перагортваючы кнігу прыроды. Зязюля – птушка 2014 года”).
Спецыяльны прыз сакратарыята АПБ за тое, што сочыць за міграцыяй зязюль, атрымлівае Максім Сцяпура (праца “Зязюля ў Афрыцы”, 8 год, ДУА “Гімназія №10 г.Гродна”).
У складзе журы конкурса для розных намінацый выступілі:
Вялікі дзякуй усім удзельнікам конкурсаў за адметныя, прыгожыя працы, якія цудоўна адлюстравалі зязюлю, падкрэсліваючы яе характэрныя рысы і асаблівасці жыцця. Шчыра жадаем творчых поспехаў і перамогі ў наступным годзе! А мы ў сваю чаргу абяцаем падрыхтаваць новыя конкурсы і цікавосткі да кампаніі “Птушка года-2015”.
Пасля ўзнагароджання ўсе жадаючыя могуць паглядзець анімацыйны фільм “Махні крылом” (кошт квітка ў касах кінатэатра – 10.000 бел.руб). Падрабязней пра кіно – тут.
Карына Салавей, супрацоўнік па развіцці АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: