Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Хто ты, вушатая сава?
Навіна арганізацыі ад 8 студзеня 2015 года
Запрашаем 15 студзеня на першы ў 2015 годзе заачацвер! Ён будзе прысвечаны вушатай саве, нашай гаспадыні 2015 года. Як адрозніць яе ад пугача, кугакавак і сычоў? І бонус: у Беларусі адзначана змешаная пара каршуноў — чырвонага і чорнага! Прыходзьце!Сябры, пасля ўсіх святочных дней спяшаемся запрасіць вас на першы ў 2015 годзе заачацвер! Ён будзе прадказальна прысвечаны вушатай саве, нашай гаспадыні 2015 года.
Калі: 15 студзеня, 18.30.
Дзе: НПЦ па біярэсурсах, актавая зала (вул.Акадэмічная, 27).
Тэма: Вушатая сава – птушка 2015 года ў Беларусі.
Як адрозніць вушатую саву ад пугача, кугакавак і сычоў? Як і навошта сава верціць галавой, чым ласуецца, колькі жыве і чаму яе “вушы” – зусім не вушы? Чаму совы не будуюць гнёздаў, дзе яны жывуць і як кожны з нас можа выступіць “арэндадаўцам” для гэтай птушкі?
Пра гэта раскажа спецыяліст па прыродаахоўных пытанннях АПБ Сямён Левы. Прыходзьце за цікавымі гісторыямі і прыносьце свае пытанні!
Запрашаем не толькі арнітолагаў і біёлагаў, але ўсіх, кто любіць соў! Гэта птушка – адна з самых модных зараз, далучайцеся!
Яшчэ адна разынка заачацвярга! Генадзь Міндлін падзеліцца ўнікальнай навіной: у 2014 у Беларусі на гнездаванні была адзначана змешаная пара каршуноў – чырвонага і чорнага! Чакайце аповед і фотадоказы рэдкага назірання!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: