Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Халады — час чытаць новыя часопіс і бюлетэнь АПБ!
Навіна арганізацыі ад 8 студзеня 2015 года
Што адбываецца за акном? Надвор’е, скажам шчыра, далёка не бёрдуочарскае. Таму прапануем вам перачакаць халады дома, у цёплых шкарпэтках і пад утульнай коўдрай. А галоўнае – разам з новымі нумарамі часопіса “Птушкі і мы” і інфармацыйнага бюлетэня АПБ! Нарэшце яны выйшлі!Што адбываецца за акном? Надвор’е, скажам шчыра, далёка не бёрдуочарскае. Таму прапануем вам перачакаць халады дома, у цёплых шкарпэтках і пад утульнай коўдрай. А галоўнае – разам з новымі нумарамі часопіса “Птушкі і мы” і інфармацыйнага бюлетэня АПБ! Нарэшце яны выйшлі!
Чаму Альманскія балоты доўгі час былі пазначаны грыфам “сакрэтна”? Як дзікія жывёлы Белавежскай пушчы сталі фотамадэлямі на ўсю краіну? Хто можа лятаць на высаце 12 км? А таксама — святочны каляндар з савой і шпаргалка “Зімовый госці” – карыстайцеся! Зімовы нумар часопіса “Птушкі і мы” чакае своіх чытачоў тут!
Новы інфармацыйны бюлетэнь – гэта агляд навінак АПБ 2014 года, развітванне з зязюляй і знаёмства с вушатай савой. Чаму АПБ ідзе на Усход і чаму Захавальнік ТВП – не пасада, а стан душы? пра новыя праекты "Прырода важная для ўсіх" і "Аб'ядноўваючыся вакол прыроды" чытайце хутчэй тут!
Пакуль вы можаце пазнаёміцца з выданнямі ў электронным выглядзе, прачытаўшы ці спампаваўшы іх. Хутка ўсе сябры АПБ атрымаюць папяровую версію выданняў па пошце. Калі вы не з’яўляецеся сябрам АПБ, то зараз добры час далучыцца да нас у пачатку года!
Хочаце прачытаць што-небудзь адметнае? Ці ёсць што напісаць самому? Рэдкалегіі выданняў АПБ чакаюць вашыя ідэі, прапановы і пажаданні! Запрашаем чытачоў да дыялогу! Звяртайцеся да нас – info@ptushki.org, (+375 17) 263 06 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87
Вікторыя Церашонак, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: