Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
А ты — у Савеце АПБ?
Навіна арганізацыі ад 12 студзеня 2015 года
У студзені 2015 года сканчаецца тэрмін паўнамоцтваў 2 сябраў Цэнтральнага Савету АПБ – Ірыны Самусенка і Алега Кальчанкі. Калі вы хочаце трапіць у Савет і прымаць значныя рашэнні ў лёсе арганізацыі – запрашаем на вакантныя месцы!
Што трэба зрабіць? Падаць заяву на імя Старшыні АПБ з 10 ці болей подпісамі сябраў АПБ (урост – ад 16 гадоў і болей). Разам з подпісам кожнага сябра пазначаецца яго прозвішча, імя і імя па бацьку. Для падрыхтоўкі бюлетэняў для галасавання пажадана, каб заявы паступілі ў Сакратарыят АПБ да 22 студзеня 2015 года на электронны (info@ptushki.org) ці паштовы адрас (220114, г.Мінск, вул.Парніковая 11, пак.4).
Выбары будуць праходзіць 25 студзеня на З’ездзе АПБ. Прымаць удзел у галасаванні маюць права ўсе сябры АПБ, якія дасягнулі ўзроста 16 гадоў і заплацілі сяброўскі ўзнос за 2014 ці 2015 год. Згодна са Статутам АПБ, кандыдаты на выбарныя пасады (ад 18 гадоў і болей) могуць вылучацца Цэнтральным Саветам і сябрамі АПБ.
Вытрымкі са Статута АПБ:
4.8. Сябры ЦС абіраюцца З’ездам з ліку сяброў АПБ. У склад ЦС уваходзяць Старшыня і 8 сяброў ЦС. Знаходжанне на пасадах Старшыні больш двух тэрмінаў запар, а на пасадзе сябра ЦС больш трох тэрмінаў запар не дапускаецца. Кандыдатуры Старшыні, а таксама сяброў Савета для галасавання на З’ездзе могуць вылучацца ЦС, альбо не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае выбарчае права. Новыя Старшыня і сябры ЦС выконваюць свае абавязкі ад закрыцця З’езда, на якім яны былі выбраныя, да закрыцця З’езда, на якім яны будуць пераабраны.
Азнаёміцца з правамі і абавязкамі сябраў ЦС можна ў Статуце АПБ.
Калі вы хочаце ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў аб тым, якой будзе АПБ – запрашаем далучацца! Чакаем вашых заявак!
Даведка
Што робіць Савет, як часта збіраецца? Калі ў вас ёсць такія пытанні, за больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў офіс АПБ: (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: