Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
З 1 лютага ўзносы АПБ падрастуць
Навіна арганізацыі ад 13 студзеня 2015 года
Сябры, новы год– гэта новыя прыродаахоўныя праекты і акцыі. А яшчэ – новыя ўзносы за 2015 год. Просім вас не зацягваць з членскімі ўзносамі. Чаму?Сябры, новы год– гэта новыя прыродаахоўныя праекты і акцыі. А яшчэ – новыя ўзносы за 2015 год. Спадзяемся, што вы застанецеся з АПБ і ў гэтым годзе! Просім вас не зацягваць з членскімі ўзносамі. Чаму?
1. Аплачаны ў студзені ўнёсак – гэта магчымасць атрымліваць усе членскія матэрыялы по мерыіх выхаду.
2. З 1 лютага памер членскіх узносаў павялічыцца. Прыводзім сумы для аплаты ДА 1 лютага і ПАСЛЯ 1 лютага па катэгорыях:
Назва катэгорыі |
Хто можа далучыцца |
Што атрымлівае |
Памер узноса |
Рэдкая птушка |
Усе ахвочыя |
Камплект матэрыялаў*, значак з выявай птушкі і запрашэнні на 2 экскурсіі. Узнос не толькі цалкам кампенсуе кошт камплекту, але і часткова ідзе на прыродаахоўныя мэты. |
150 000 бел.руб (калі вы плаціце да 1 лютага) 228 000 бел.руб (пасля 1 лютага) |
Сямейная |
Сям’я |
Камплект матэрыялаў адзін на сям’ю, але кожны член сям’і атрымлівае картку сябра АПБ і налепку. |
58 000 бел.руб (калі вы плаціце да 1 лютага) 144 000 бел.руб (пасля 1 лютага) |
Асабістая |
Усе, акрамя жыхароў іншых краін |
Сябар за год атрымлівае поўны камплект матэрыялаў. |
52 000 бел.руб (калі вы плаціце да 1 лютага) 144 000 бел.руб (пасля 1 лютага) |
Ільготная |
Школьнікі, студэнты, пенсіянеры |
Сябар за год атрымлівае поўны камплект матэрыялаў. |
40 000 бел.руб (калі вы плаціце да 1 лютага) 96 000 бел.руб (пасля 1 лютага) |
«Крылаты дазор» |
Настаўнікі |
Кіраўнік атрымлівае поўны камплект матэрыялаў, а таксама метадычныя распрацоўкі для настаўнікаў.
|
40 000 бел.руб (калі вы плаціце да 1 лютага) 15 000 бел.руб (пасля 1 лютага) |
«Крылаты дазор» |
Сябра клуба |
Кожны сябра клуба (да 15 гадоў) атрымлівае налепку з птушкай года і значак. |
5 000 бел.руб (калі вы плаціце да 1 лютага) 15 000 бел.руб (пасля 1 лютага) |
Камплект матэрыялаў:
· Часопіс "Птушкі і мы" – 2 нумары;
· Інфармацыйны бюлетэнь – 2 нумары;
· Картка сябра АПБ;
· Налепка "Птушка года";
· Іншыя друкаваныя матэрыялы.
Нагадваем, што ваша сяброўства з АПБ ідзе на карысць дзікай прыродзе Беларусі. Ва ўсіх сваіх дзеяннях і заявах АПБ выступае і ад вашага імя, а таксама ад імёнаў тысяч сваіх сябраў. Гэта робіць наш голас мацней, а нашы пазіцыі– больш важкімі.
Дзякуй, што застаецеся з намі!
Даведка
Як лёгка аплаціць унёсак праз сістэму “ЕРИП”?
Падзяліся артыкулам у сацсетках: