Спланаваць, правесці, ацаніць, ці Як старшыні аддзяленняў ідэальны рэцэпт акцый шукалі

ад 27 студзеня 2015 года

Ці варта шмат часу прысвячаць напісанню разгорнутага плану? Як і з кім узгадніць мерапрыемства? Што важней падчас правядзення масавай акцыі – каманда ці адзін адказны каардынатар? На гэтыя і шмат іншых пытанняў мы шукалі адказы на семінары для старшыняў аддзяленяў АПБ.

Напярэдадні З’езда АПБ, 23 студзеня,  прайшла яшчэ адна цікавая сустрэча: семінар для старшыняў аддзяленняў АПБ. Дзень быў прысвечаны арганізацыі акцый і кампаній.

З чаго пачаць? Ці варта шмат часу прысвячаць напісанню разгорнутага плану? Як і з кім узгадніць мерапрыемства? Што важней падчас правядзення масавай акцыі – каманда ці адзін адказны каардынатар? На гэтыя і шмат іншых пытанняў мы шукалі адказы разам з трэнерам Ігарам Кузьмінічам.

На пряцягу дня мы разгледзелі асноўныя этапы арганізацыі публічных мерапрыемстваў, пазначылі абавязкі падчас планавання, правядзення і ацэнкі адбыўшагася мерапрыемства, пазначылі залежнасць метадаў рэалізацыі задумы ад мэтавай аудыторыі. Асобная частка семінара была прысвечана працы з заканадаўчай базай, якая рэгулюе публічныя мерапрыемствы. Разам са страшынямі аддзяленняў вучыліся і супрацоўнікі АПБ. 

Рабочыя моманты сустрэчы

Яшчэ адзін блок ведаў быў прысвечаны працы са СМІ. Колькі секунд у нас ёсць, каб зацікавіць чытача? Ці заплацяць за тэкст грошы і дзе шукаць натхненне для загалоўкаў?

Упэўнены, што атрыманыя веды замацуюцца на прыктыцы, бо хутка – вясна, вяртанне птушак і новыя акцыі АПБ!  

Спадзяемся на вашу актыўнасць і са свайго боку абяцаем, што гэта не апошняя сустрэча старшыняў аддзяленняў АПБ у гэтым годзе. Калі ў вас ёсць ідэі, што нам варта абмеркаваць і над чым папрацаваць – Сакратарыят чакае вашы прапановы! 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: