Хто стане «Юным арнітолагам»-2015?

ад 12 сакавіка 2015 года

Заклікаем маладых аматараў птушак да 17 гадоў на конкурс «Юны арнітолаг»! Пра ўмовы ўдзелу, вынікі і ўзнагароды — тут!

Сябры, заклікаем вас да ўдзелу ў конкурсе маладых аматараў птушак  "Юны арнітолаг"! Конкурс — гэта матывацыя часцей бываць на прыродзе і магчымасць бліжэй пазнаёміцца з вялікім светам дзікай прыроды! У нашай краіне можна ўбачыць 325 відаў птушак. Лічба вялікая, але галоўнае — пачаць! Чым часцей вы будзеце назіраць за птушкамі, тым хутчэй адчуеце вынікі! З кожным новым наведваннем прыроды вам будзе прасцей заўважыць тых, хто мілагучна спявае седзячы на галінках. А гэта — больш шанцаў павялічыць свой уласны спіс убачаных птушак!  Далучайцеся! 

Хто можа ўдзельнічаць? Дзеці і падлеткі ва ўзросце да 17 гадоў.
 

Назіранне за птушкамі - гэта заўсёды цікава!

Як удзельнічаць?

1. Зайсці на сайт, зарэгістравацца.

2. Цягам года назіраць за птушкамі, свае назіранні заносіць у базу сайта

3. Даслаць свае імя, прозвішча, узрост, адрас і тэлефон для сувязі на электронную скрыню salavei@ptushki.org, у тэме ліста пазначыць "Юны арнітолаг". Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зрабіць гэта да 25 снежня 2015 года.

Увага! Імя і прозвішча павінны адпавядаць зарэгістраваным на сайце florafauna.by

Вынікі

Дадаваць новыя назіранні можна цягам года. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будуць улічвацца колькасць назіранняў ад кожнага ўдзельніка і колькасць адзначаных відаў. Вынікі падводзіць сакратарыят АПБ да 15 студзеня 2016.

Узнагароды

Пераможцы атрымаюць прызы. Узнагароджанне адбудзецца на чарговым з’ездзе АПБ у студзені 2016 года. 

"Юны арнітолаг"-2015! Запрашаем да ўдзелу!

Змяшчай свае назіранні на сайце florafauna.by  і ўдзельнічай у конкурсе "Юны арнітолаг"!

Па ўсіх звязаных з конкурсам пытаннях пішыце на электронную скрыню salavei@ptushki.org. 

Карына Салавей,  спецыяліст па развіцці АПБ 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: