Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Час чытаць «савіны бюлік»!
Навіна арганізацыі ад 10 сакавіка 2015 года
Пупышкі на дрэвах набухаюць, буслы вяртаюцца на Радзіму, а ў АПБ ужо гатовы веснавы бюлетэнь для нашых сяброў! Запрашаем пампаваць і чытаць!Пупышкі на дрэвах набухаюць, буслы вяртаюцца на Радзіму, а ў АПБ ужо гатовы веснавы бюлетэнь для нашых сябраў!
Мы ласкава празвалі яго ў офісе “птенчик-бюллетенчик”. Ён цалкам прысвечаны вушатай саве, гаспадыні 2015 года. Вы не знойдзеце ў ім навін, вынікаў конкурсаў і іншых традыцыйных рубрык. Мы вырашылі зрабіць гэты нумар, так бы мовіць, “савіна-інфарматыўным”. Цяпер напачатку года вы будзеце ведаць усё пра вушатую саву і яе найбліжэйшых “калег” з сямейства совападобных. Такі змест дазволіць бюлетэню быць заўсёды актуальным. Таму смела давайце пачытаць яго і праз месяц, і праз два сябрам, ці павесьце на стэнд у школе або на сваёй працы. Совы – гэта ж так цікава!
Сёння бюлетэнь паляцеў да нашых сяброў па пошце і з’явіўся на сайце. Прапануем спампаваць!
Кіраўнікі клубаў “Крылаты дазор” таксама атрымаюць дадатак да бюлетэня – дзве старонкі з крыжаванкамі і рэбусамі для школьнікаў. Усе заданні складзеныя паводле матэрыялаў бюлетэня. Прапануем таксама спампаваць дадатак для дзяцей і раздаць маленькім птушкалюбам! Выкананне заданняў дапаможа лепш запомніць адметнасці совападобных птушак. Адказы мы не публікуем, бо спадзяемся на вашы веды! Калі будуць спрэчныя пытанні – звяртайцеся.
Натхняйцеся бюлетэнем, вясной, совамі і іншымі птушкамі! Пішыце нам пра свае маленькія птушыныя перамогі і назіранні: нам цікава, чым жывуць нашы сябры!
Вікторыя Церашонак, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
Важна: змяніўся графік нашай рассылкі. Зараз вы будзеце атрымліваць лісты ад АПБ у сакавіку (бюлетэнь і інш.), чэрвені (часопіс і інш.), верасні (бюлетэнь і інш.) і снежні (часопіс і інш.).
Падзяліся артыкулам у сацсетках: