Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Аплата ўзноса праз СМС вярнулася!
Навіна арганізацыі ад 23 сакавіка 2015 года
Прапануем абанентам МТС зручна і хутка аплаціць сяброўскі ўзнос за 2015 год праз СМС! Як павінна выглядаць паведамленне і на які нумар яго дасылаць?Сябры, у апошні час паслуга аплаты сяброўскага ўзноса праз смс-паведамленне была немагчымая па незалежных ад АПБ абставінах. Але зараз такі спосаб аплаты зноў актуальны! Прапануем абанентам МТС зручна і хутка аплаціць сяброўскі ўзнос за 2015 год праз смс-паведамленне!
Як павінна выглядаць паведамленне?
Дашліце смс на нумар 553 па наступным шаблоне: <512> <Нумар вашай сяброўскай карткі> <Сума ўзноса>(словы падзяляюцца прабеламі!). Напрыклад: 512 №13 96000 альбо 512 №6000 228000
Грошы спішуцца з вашага рахунку. Камісія сістэмы iPay складае 3%.
Важна: паслуга працуе толькі для абанентаў МТС.
Не памятаеце нумар сяброўскай карткі? Яго можна знайсці на вашай папярэдняй картке ці на налепке з вашым прозвішчам, якая была на канверце. Таксама нумар вашай карткі можна даведацца по офісных тэлефонах (+375 17) 263 06 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 ці e-mail info@ptushki.org.
Сума гадавых сяброўскіх узносаў па катэгорыях:
Ваша падтрымка будзе шмат значыць для нас!
Іншыя спосабы аплаты сяброўскага ўзноса
Падзяліся артыкулам у сацсетках: