1985-2015: «птушыная» гісторыя

ад 3 красавіка 2015 года

29 сакавіка 1985 года адбыўся ўстаноўчы з`езд Беларускага аддзялення Ўсесаюзнага арніталагічнага таварыства, пераемнікам якога з цягам часу стала АПБ. З чаго і каго ўсё пачыналася?

29 сакавіка 1985 года адбыўся ўстаноўчы з'езд Беларускага аддзялення Ўсесаюзнага арніталагічнага таварыства, пераемнікам якога з цягам часу стала АПБ. Гэты факт робіць АПБ самай старэйшай прыродаахоўнай арганізацыяй пасля Беларускага таварыства аховы пророды. Можна павіншаваць беларускіх арнітолагаў і абаронцаў прыроды з 30-годдзем АПБ! 

30 год – гэта сотні людзей і падзей, карысных спраў і навуковых даследаванняў. Гісторыя станаўлення АПБ – у кароткім аглядзе. 

·        вясна 1985 — створана Беларускае аддзяленне Усесаюзнага арніталагічнага таварыства (БА УАТ). У той час яно аб’яднала ўсіх арнітолагаў Беларусі: і прафесіяналаў, і аматараў. Першы старшыня арганізацыі – доктар навук Міхаіл Долбік, які ўзначальваў групу арніталогіі Інстытута заалогіі АН БССР. На пасадзе старшыні яго змяніў выкладчык кафедры заалогіі Белдзяржуніверсітэта  Леанід Шкляроў. 

Устаноўчы з`езд Беларускага аддзялення Ўсесаюзнага арніталагічнага таварыства.

·        21 студзеня 1992 – пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь ў Мінску адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага арніталагічнага таварыства (БАТ).

·        14 верасня 1992 – таварыства зарэгістравана Мінюстам РБ (пасведчанне № 412) як грамадская арганізацыя, прымаючая актыўны ўдзел у развіцці ў Рэспубліцы Беларусь арніталагічных работ, аб’яднанні арнітолагаў (вучоных і аматараў) для вырашэння задач у вывучэнні і ахове птушак. На з’ездзе прысутнічала 40 дэлегатаў. Прэзідэнтам БАТ быў абраны Леанід Шкляроў, віцэ-прэзідэнтам – Міхаіл Нікіфараў, вучоным сакратаром – Ірына Самусенка, членамі Прэзідыума – Васіль Грычык і Барыс Ямінскі. У склад Рэспубліканскага Савета (усяго 15 чалавек) акрамя вышэйназваных членаў Прэзідыума ўвайшлі Віктар Бірукоў, Ігар Бышнёў, Юрый Вязовіч, Анатоль Дарафееў, Уладзімір Дучыц, Уладзімір Іваноўскі, Надзея Малюціна, Таццяна Паўлюшчык (скарбнік), Алег Рудамётаў, Аляксей Цішачкін. Членамі Рэвізійнай камісіі абраны Леанід Бурко, Уладзімір Байдакоў і Алег Парэйка. Дэлегаты з’езда адзінадушна вырашылі і прагаласавалі за прысваенне таварыству імя Анатоля Фядзюшына – выдатнага даследчыка фауны Беларусі. БАТ налічвала ў 90-я гады  каля 100 членаў.

 Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын

·        1993 — у Гродне створана Заходне-беларускае таварыства аховы птушак (ЗБТАП), якое налічвала каля 60 членаў амаль з усіх абласцей Беларусі.

VII Зоологическая конференция Беларуси (Минск, 27-29 сентября 1994 г.). На фото слева направо: 1-й ряд (сидят): Тишечкин А.К., Миндлин Г.А., Козулин А.В., Вязович Ю.А. 2-й ряд (стоят): Гутковская Г.Ф., Никифоров М.Е., Тарлецкая Р.Ю., Яковлева Т., Миляшевич О., Шокало С.И., Самусенко И.Э. 3-й ряд (стоят): Бычков В.П., Воробьев В.Н., Лычковский Б.Д., Митянин А.А., Журавлев Д.В., Ясевич А.М., Домбровский В.Ч., Винчевский Д.Е., Гричик В.В.

·        З Інфармацыйнага ліста Прэзідыума Рэспубліканскага Савета БАТ:  “21 февраля 1997 г. состоялось общее собрание Белорусского орнитологического общества, на котором было объявлено о возобновлении деятельности БОО после перерыва в 1995-96 гг. На собрании присутствовало 47 человек из различных регионов республики. Представлена информация о деятельности БОО – пополнении Эколого-фаунистического орнитологического банка, работе Белорусской орнитофаунистической комиссии, подготовке информации для атласа “Птицы Европы”, международных связях и др. Избран Республиканский совет БОО в составе 11 человек: М.Никифоров (президент), А.Дорофеев и А.Тишечкин (вице-президенты), И.Самусенко (ученый секретарь). Л.Шкляров, В.Гричик, А.Козулин, В.Ивановский, А.Винчевский, И.Бышнев, Н.Черкас.

На заседании РС 18 марта 1997 г. избран Президиум РС в составе 6 человек: М.Никифоров, А.Дорофеев, А.Тишечкин, И.Самусенко, В.Гричик, А.Козулин.

Президиум РС БОО определил программу работ общества на 1997 г. и перспективу. Приоритетными были определены разработка   проектов по кольцеванию птиц, по выявлению мест обитания    редких видов птиц(отв. кураторы В.Гричик, А.Тишечкин),     изучению миграций, выявлению мест концентраций птиц на пролете, зимовке, при линьке и др.(М.Никифоров, А.Козулин). Ряд           исследовательских проектов планируется посвятить отдельным видам и группам птиц, в частности, серому журавлю (В.Гричик), аистообразным(И.Самусенко), куриным (М.Никифоров). Все проекты предполагают широкое участие орнитологов из регионов и любителей.

В соответствии с решением общего собрания БОО от 21.02.1997 г. о создании Национального центра кольцевания и Национального комитета по кольцеванию, а также решением Республиканского Совета БОО от 18.03.1997 г. Президиум поручает ответственным за кольцевание А.М.Дорофееву и Ю.А.Вязовичу: организовать через СМИ и другие каналы оповещение международных центров и          населения о реорганизации системы кольцевания птиц в РБ…»

·        10 красавіка 1998 – адбыўся ўстаноўчы з’езд рэспубліканскага таварыства “Ахова птушак Беларусі”, на якім сябры БАТ і ЗБТАП вырашылі аб’яднацца. У гэтым жа годзе ў АПБ з’явіліся першыя штатныя супрацоўнікі.

За кароткім аглядам стаіць шмат самаадданых людзей, якія словам і справай дапамагаюць птушкам і ўсёй дзікай прыродзе заставацца нашай каштоўнасцю і нагодай для гонару. Многія з тых, хто пачынаў у 1985, да гэтай пары застаюцца ў арганізацыіі. За гэты час у арніталогію прыйшло шмат новых людзей, якія таксама з захапленнем працуюць, працягваюць традыцыі тых, хто пачынаў 30 год таму, і пішуць новыя старонкі беларускай арніталогіі. Але зараз АПБ – не толькі птушкі: гэта поспехі ў захаванні балтыйскіх ласосяў, вывучэнне звяроў Белавежскай пушчы, кліматычныя і асветніцкія праекты.

Па матэрыялах www.birdwatch.by 

Кароткая далейшая гісторыя АПБ:

  • 1999 – вымушаная змена назвы: грамадская арганізацыя "Ахова птушак Беларусі" (АПБ); 
  • 1999 – наладжана цеснае супрацоўніцтва з прадстаўніцтвам ПРААН у Мінску;
  • 1999 – статус афіцыяльнага прадстаўніка BirdLife International у Беларусі;
  • 2001 — статус кандыдата ў партнёры BirdLife International;
  • 2002 – першыя маркі с Птушкай года;
  • 2004 – колькасць сябраў АПБ дасягае 1000 чалавек; 
  • 2005 – АПБ атрымала статус партнёра BirdLife International у Беларусі;
  • 2006 — вымушаная змена назвы: грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ);
  • 2007 – першая манета з Птушкай года;
  • 2007 — упершыню ў Беларусі грамадская арганізацыя ўзяла ў арэнду прыродную тэрыторыю для стварэння рэзервата (Тураўскае балонне);
  • 2007 — пачатак Кліматычнага праекту АПБ: спыненне зменаў клімату становіцца адным з асноўных накірункаў дзейнасці арганізацыі;
  • 2008 — шырокамаштабнае аднаўленне балот і рэалізацыя канцэпцыі іх устойлівага выкарыстання;
  • 2011 — колькасць сябраў АПБ дасягае 3000 чалавек;
  • 2012 — падпісаны Мемарандум і план сумесных дзеянняў з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы прыроднага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
  • 2013 — 5 беларускіх зязюль атрымалі спутнікавыя перадатчыкі з мэтай вывучэння міграцыі; у Белавежскай пушчы ўсталяваны 30 камер-фотапастак; 
    2014 — упершыню ў сталіцы з'явілася масавая сацыяльная рэклама ад АПБ. 


Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: