АПБ на Фэсце экскурсаводаў павядзе «За галасамі птушак»

ад 11 красавіка 2015 года

На наступных выходных пройдзе чарговы Фэст Экскурсаводаў. АПБ далучаецца да цікавага мрапрыемства: сярод праграмы шукайце і нашу птушыную экскурсію!

На наступных выходных пройдзе чарговы Фэст Экскурсаводаў. АПБ далучаецца да цікавага мерапрыемства: сярод праграмы шукайце і нашу птушыную экскурсію!

Фэст Экскурсаводаў – гэта шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца 18 красавіка. Галоўная задума Фэста – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі і цікавымі месцамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень. Большасць экскурсій праходзіць у Мінску, але актыўны ўдзел прымаюць і рэгіёны.

У рамках фестывалю АПБ запрашае на птушыную эккурсію па Лошыцкім парку. У гэтым куточку горада, які з 2014 года знаходзіцца пад крылом АПБ, можна пачуць і ўбачыць шмат як звычайных, так і рэдкіх відаў птушак. Сцежкамі “За галасамі птушак” вас павядзе супрацоўнік АПБ Руслан Шайкін. Птушкі паважаюць ранак, таму і экскурсія – ранішняя. Загадзя жадаем усім, хто не будзе ленавацца прачнуцца ў выходны раней, пабачыць сініх сініц, драздоў, зелянушак, шчыгелаў, дзятлаў і іншых птушак! 

Да сустрэчы ў Лошыцкім!

Пажадана мець з сабой біноклі. Папярэдні досвед у назіранні за птушкамі не прынцыповы: экскурсія разлічана на пачаткоўцаў. У дапамогу ўсе ўдзельнікі атрымаюць адмысловыя паштоўкі-птушкавызначальнікі.

Прапануем крыху падрыхтавацца і загадзя пазнаёміцца з птушкамі Лошыцкага парку.

Колькасць удзельнікаў экскурсіі абмежаваная, таму мы зможам запрасіць 20 чалавек, якія першымі запішуцца па тэлефонах: +375 17 2630613, +375 29 2230613, +375 29 1016887. Тэлефанаваць  з 10.00 да 17.00 з панядзелка па пятніцу. Дакладны час і месца збору мы скажам па тэлефоне. 

Падрабязнасці пра птушыныя сцежкі Лошыцкага парка і поўны спіс мерапрыемстваў Фэста Экскурсавода" з’явяцца ў панядзелак на сайце Фэста.

Цікава 

Мерапрыемства стала ўлюбёным не толькі сярод студэнтаў і моладзі, але і сярод пенсіянераў. Шчыльны графік пазамінулага года не перашкодзіў некаторым бабулям аб’ехаць (на таксі!) на працягу дня па 8 экскурсій! 

Арганізатары Фэста экскурсаводаў – ГА “Беларускі камітэт ІКАМОС”, ГА “Беларуская асацыацыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў”, ГА “Беларускі Фонд Культуры”, Guides.by — гіды і экскурсіі па Беларусі, Дэпартамент па турызму пры Міністэрстве спорта і турызма.  



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: