Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Па якім адрасе спявае салавей? Складаем карту разам!
Навіна арганізацыі ад 29 красавіка 2015 года
Нядаўна выдатны спявак птушынага свету – салавей – быў заўважаны на Цнянцы. Гэта значыць, надышоў час распачаць адну з самых мілагучных акцый АПБ – “Салаўіныя вечары”, і разам складаць «Салаўіную карту»! Далучайцеся і расказвайце сябрам!Нядаўна выдатны спявак птушынага свету – салавей – быў заўважаны на Цнянцы. Што гэта значыць? Надышоў час распачаць адну з самых мілагучных акцый АПБ – “Салаўіныя вечары”! Далучайцеся і расказвайце сябрам!
Запрашаем вас да актыўнага ўдзелу ў стварэнні “Салаўінай карты”, а таксама ў іншых мерапрыемствах, якія запланаваны ў межах акцыі.
Што такое “Салаўіная карта”? Гэта праект, падобных якому няма. Кожны жыхар нашай краіны, які цікавіцца прыродай і любіць птушак, можа стаць адным са складальнікаў адмысловай карты.
Як гэта працуе? Калі вы пачулі спевы салаўя – адзначце месца на карце. Такім чынам мы разам зможам падлічыць птушак! А яшчэ вашы назіранні – добрая падказка для іншых людзей і адказ на пытанне “куда пайсці паслухаць салаўя?”. Калі нехта ўжо адзначыў птушку недалёка ад вашага дому ці працы – можна схадзіць і праверыць, ці сапраўды там спявае птушка. Нам важна кожнае назіранне!
Не гледзячы на тое, што адразу на старонцы вы бачыце карту Мінска, варта разумець, што адзначыць салаўя вы можаце ў любым куточку нашай краіны. Для гэтага трэба знайсці свой горад ці мястэчка і перанесці чырвоны маркер у кропку на мапе, дзе вы чулі салаўя.
Такі фармат удзелу дае не толькі магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, але і бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць.
Для тых, хто хацеў бы паслухаць і пабачыць майстраў птушыных спеваў “Салаўіная карта” стане добрым дапаможнікам у пошуку месцаў для экскурсій у зялёнай зоне Мінска і не толькі.
На картце 2015 года ўжо адзначана 4 назіранні. Хто наступны?
— Салаўіныя вечары” – гэта не толькі прыгожая акцыя, якая дазваляе пазнаёміць жыхароў краіны з адным з найлепшых птушыных спевакоў, але і выдатная магчымасць звярнуць увагу жыхароў горада і землеўладальнікаў зяленых зон да месцаў, дзе гняздуецца гэтая птушка, тэрыторый, стан якіх варта захоўваць у прыдатным для салаўёў выглядзе. Пры дапамозе назіранняў арнітолагаў і дадзеных “Салаўінай карты” АПБ распрацуе шэраг рэкамендацый па захаванні спрыяльных умоваў месцаў, дзе спявае салавей, — адзначае каардынатар акцыі Карына Салавей (так, гэта яе сапраўднае прозвішча).
Калі можна пачуць салаўя? Гэтыя птушкі спяваюць на працягу мая і ў пачатку чэрвеня. Адзінкавых асобін можна пачуць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайцеся паслухаць гэтых гучных птушачак і адзначыць на карце горада "сваіх" салаўёў! Заходзьце на адмысловую старонку на нашым сайце і дадавайце свае назіранні.
Традыцыйна ў межах акцыі у трэцція выходныя мая (16-17) АПБ арганізуе некалькі экскурсій, дзе гіды-арнітолагі распавядуць пра салаўёў, дапамогуць пачуць і пабачыць гэтых знакамітых спевакоў! Дакладныя месцы і час экскурсій будуць вядомы пазней.
Сачыце за навінам іі шукайце салаўёў, сябры!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: