Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Час збірацца на «Салаўіныя вечары» і даследаваць «Салаўіную карту»
Навіна арганізацыі ад 10 мая 2015 года
На выходных 16-17 мая пройдуць “Салаўіныя вечары з АПБ”. Мы запрашаем зацікаўленых на птушыныя экскурсіі ў Севастопальскі парк і на Камсамольскае возера. Жадаючым трэба запісацца!На выходных 16-17 мая пройдуць “Салаўіныя вечары з АПБ”. Мы запрашаем усіх зацікаўленых на птушыныя экскурсіі, дзе гіды-арнітолагі дапамогуць пачуць і пабачыць гэтых знакамітых спевакоў і распавядуць шмат цікавага пра птушак.
У гэтым годзе месцамі экскурсій (і не выпадкова: там ужо чулі спевы!) абраныя Севастопальскі парк і Камсамольскае возера. Пачатак — 19.00. На жаль, мы можам прыняць на кожную экскурсію не больш за 35 чалавек, таму неабходны папярэдні запіс.
Запіс пачнецца з панядзелка (11 мая). Запісацца на экскурсіі магчыма па тэлефонах (+375 17) 263 06 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 (тэлефанаваць с 9 да 17 гадзін). Па тэлефоне вам скажуць дакладнае месца сустрэчы.
А пакуль можна шукаць салаўіныя месцы самастойна! У дапамогу вам – Салаўіная карта 2014 года, якая была складзена нашымі сябрамі ў мінулым годзе. Там адзначана 145 назіранняў. Адшукайце бліжэйшыя да вас і паспрабуйце праверыць: ці спяваюць там птушкі ў гэтым годзе?
Калі вам пашчасціць пачуць спевы, адзначце птушку на Салаўінай карце 2015. Там ужо сабрана больш за 45 назіранняў. Занясіце і свае дадзеныя: нам важна кожнае назіранне!
Даведка
Што такое салаўіная карта?
“Салаўіная карта” – унікальны праект, дзе кожны жыхар нашай краіны, які цікавіцца прыродай і любіць птушак, можа стаць адным са складальнікаў адмысловай карты.
Як гэта працуе?
Калі вы пачулі спевы салаўя – адзначце месца на карце. Такім чынам мы разам зможам падлічыць птушак! А яшчэ вашы назіранні – добрая падказка для іншых людзей і адказ на пытанне “куда пайсці паслухаць салаўя?”
Якія месцы можна адзначаць?
Не гледзячы на тое, што адразу на старонцы вы бачыце карту Мінска, варта разумець, што адзначыць салаўя вы можаце ў любым куточку нашай краіны. Для гэтага трэба знайсці свой горад ці мястэчка і перанесці чырвоны маркер у кропку на мапе, дзе вы чулі салаўя. Такі фармат удзелу дае не толькі магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, але і бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць.
Калі можна пачуць салаўя?
Гэтыя птушкі спяваюць на працягу мая і ў пачатку чэрвеня.Адзінкавых асобінможна пачуць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайцеся паслухаць гэтых гучных птушачак і адзначыць на карце горада "сваіх" салаўёў! Заходзьце на адмысловую старонку на нашым сайце і дадавайце свае назіранні.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: