Сокал-пустальга: online з гнязда драпежніка ў Брэсце

ад 11 мая 2015 года

Шосты год можна і днём, і ноччу сачыць за жыццём сокала-пустальгі ў Брэсце! Далучайцеся да анлайн-транcляцыі, как не прапусціць з`яўленне птушанят!

Шосты год можна і днём, і ноччу сачыць за жыццем сокала-пустальгі ў Брэсце! Для гэтага не трэба ехаць у горад над Бугам: дастаткова мець кампутар і інтэрнэт. На сайце “Птушкі штодня” наладжана анлайн-трансляцыя з нішаў аднаго з шматпавярховікаў, дзе кожны год робіць гняздо сокал-пустальга, рэдкі для Беларусі від птушак.  

Не стаў выключэннем і гэты год. Больш за тое, зараз у гняздзе адбываецца шмат цікавага: можна бачыць самку і кладку з 6 яек, якую яна старанна насіжвае. 

Жыццё ў нішы даволі насычанае: часцяком залятае самец з грызунамі ці іншай ежай у кіпцюрах для самкі. Пакуль самка падымаецца паесці, самец садзіцца на кладку падмяніць яе, а потым зноў знікае ў пошуках ежы. 

Самка тым часам перакладвае жвір, маша крыламі, спіць. Бывае, у нішу залятаюць мухі ці іншыя нечаканыя госці-казуркі, з якімі птушкі хутка “развітваюцца”.  

Цікавыя падзеі з жыцця птушак у апошнія месяцы можна прагледзець у стужках падзей па фотаздымках і каментарах каля іх.  

На жаль, у камеры няма гука. Але назіраць за птушкамі ў любым выпадку цікава. 

Як хутка мы пабачым птушанят? Якія новыя клопаты будуць у бацькоў са з’яўленнем малых? Сочым за пустальгой разам! 

Па матэрыялах www.birdwatch.by 

Даведка: хто такі сокал-пустальга



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: