Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Пра маленькіх дзяцей і вялікае сэрца
Навіна арганізацыі ад 27 мая 2015 года
Як самыя маленькія дапамагаюць птушкам і словам, і справай. А яшчэ натхняюць дарослых.2015 год абраны годам вушатай савы. Многія ўзрадаваліся гэтай навіне: “Ах, такая цікавая і прыгожая птушка!”. На жаль, часам чалавечая актыўнасць сканчаецца менавіта эмоцыямі: ахнуў – і пайшоў далей па сваіх справах. Але сярод сябраў АПБ ёсць шмат людзей, якія дапамагаюць птушкам і сваім словам, і сваімі справамі. Вось такі ліст мы атрымалі ад нашага маленькага сябра з Пінска.
“Меня зовут Янина Муга. Я учусь в 3 «В» классе СШ №14 г.Пинска. Я очень рада, что в этом году птицей года выбрана ушастая сова, это моя из любимых птиц. Не дожидаясь начала конкурса я не удержалась и нарисовала мою любимую ушастую сову. В школе участвовала в конкурсе исследовательских работ, где всем рассказала о птице года 2015 и продемонстрировала свой рисунок. А на выходных хочу с родителями сделать гнездо для ушастой совы и повесить в деревне у моей бабушки. Это будет мой маленький подарок для такой замечательной птицы”…
Дзякуй вялікі, Яніна, за шчыры ліст і добрыя словы! Выдатная сава атрымалася! І наш офіс зарадзіўся энергіяй ад тваіх словаў!
Мы адказалі Яніне, і хутка атрымалі ад дзяўчынкі яшчэ навіны. Ды такія, што ўсім раім браць прыклад!
“…Я рада что мой рисунок вам понравился. Мне его предложили отправить на городской конкурс "Охрана окружающей среды". С папой мы сделали гнездо для ушастой совы, а у бабушки нашли старое ведро и тазик которые приспособили для гнезда, и в субботу попробуем повесить на деревья. И пришлем вам фото. Кстати разговаривала по телефону с бабушкой. Она видела чибисов (д.Кудричи Пинский район.). Будем вместе с родителями вам рассказывать”.
Шчыра жадаем Яніне і яе сям’і новых цікавых сустрэч з птушкамі! І, канешне, каб сава абавязкова засялілася!
З найлепшымі пажаданнямі, каманда АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: