Конкурс малюнка на асфальце 5 чэрвеня!

ад 29 мая 2015 года

Заклікаем паўдзельнічаць 5 чэрвеня ў конкурсе малюнка на асфальце «Як вушатая сава снедае»!

Добрае цёплае надвор’е  –  выдатная падстава адсвяткаваць Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя на дварэ, у кампаніі сяброў і аднадумцаў. А яшчэ гэта цудоўны шанец спалучыць свежае паветра і творчы настрой –  паспрабаваць сваю моц у конкурсе малюнкаў на асфальце кампаніі “Вушатая сава – птушка 2015 года”.

5 чэрвеня заклікаем дзетак і дарослых паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце "Як вушатая сава снедае?".

Прыняць удзел вельмі проста – 5 чэрвеня выйсці на вуліцу, замест аркуша паперы выкарыстаць асфальтавае пакрыццё і намаляваць птушку года і тое, як вы ўяўляеце яе штодзённы рацыён.

Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс і сам малюнак, неабходна даслаць 5 чэрвеня 2015 года на эл. адрас ptushkahoda@ptushki.org з тэмай "Малюнак на асфальце", абавязкова паведаміўшы:

 * прозвішча і імя аўтара малюнка;

* назву гуртка або ўстановы адукацыі;

* прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка;

* колькасць удзельнікаў (калі малявалі некалькі чалавек).

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту малюнкаў, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка.

А вось некалькі фота з  мінулагодняга конкурса:

КД СШ№9 Слуцка пад кіраўніцтвам Жанны Валетка

Школьны лагер СШ №3 г. Асіповічы

Школьны лагер "Горад ЭНСК" на базе СШ № 3 г. Ашмяны. Кіраўнікі Місуна Е.Ю. і Слуцкая Н.А

Шчыра жадаем усім удзельнікам конкурса малюнка на асфальце "Як вушатая сава снедае?" цікавых творчых ідэй і іх яскравага ажыццяўлення!

 Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Вушатая сава — птушка 2015 года"

salavei@ptushki.org



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: