Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Захаваць прыроду разам
Навіна арганізацыі ад 6 жніўня 2009 года
Першага і другога жніўня адбылося знакавае мерапрыемства для праекта “Стварэнне сеткі захавальнікаў тэрыторый, важных для птушак (ТВП) у Беларусі”. У рамках праекта былі арганізаваны першыя семінары для патэнцыйных захавальнікаў ТВП “Балота “Званец”. Яны прайшлі ў ваколіцах згаданнага балота ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёну, а таксама ў вёсках Радастава і Асіпавічы Драгічынскага раёну Брэсцкай вобласці.Захаваць прыроду разам
Першага і другога жніўня адбылося знакавае мерапрыемства для праекта “Стварэнне сеткі захавальнікаў тэрыторый, важных для птушак (ТВП) у Беларусі”. У рамках праекта былі арганізаваны першыя семінары для патэнцыйных захавальнікаў ТВП “Балота “Званец”
. Яны прайшлі ў ваколіцах згаданнага балота ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёну, а таксама ў вёсках Радастава і Асіпавічы Драгічынскага раёну Брэсцкай вобласці.
Акрамя людзей, якія ўжо мелі ўяўленні аб праекце і жадалі стаць захавальнікам, на семінары мог прыйсці любы жадаючы. Арганізатарамі была запланавана цікавая і пазнавальная праграма, разлічанная на некалькі гадзін. У прыватнасці, удзельнікі семінара даведаліся, чым займаецца АПБ, чаму важна захоўваць ТВП, якія значныя ТВП ёсць у Беларусі, а таксама пра выключную значнасць балота “Званец” для захавання вяртлявай чаротаўкі – віда, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Дзеля больш нагляднага тлумачэння важнасці балот для птушак і людзей, а таксама крохкасці роднай прыроды была арганізавана гульня “ Асушэнне балот”, у якой з задавальненнем прынялі ўдзел як дзеці, так і дарослыя.
“Стварэнненне сеткі захавальнікаў ТВП – вельмі эфектыўны спосаб далучэння мясцовага насельніцтва да аховы прыродных тэрыторый, каля якіх яны жывуць” — паведаміла каардынатар праграмы па стварэнні сеткі захавальнікаў ТВП Вольга Лукшыц.
У трох семінарах прыняло ўдзел больш за 60 чалавек, 42 з якіх выказалі жаданне стаць захавальнікам. Такая колькасць неабыякавых людзей да прыроды свайго краю дае надзею на далейшы поспех праекту на іншых ТВП і будучыню балота “Званец”. Шэраг семінараў для захавальнікаў ТВП “Балота Ельня”, “Гарадзенская Свіслач”, “Налібоцкая пушча” будуць праведзены на працягу жніўня.
Праект “Стварэнне сеткі захавальнікаў ТВП у Беларусі” выконваецца ў супрацоўніцтве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і пры фінансавай падтрымцы Шведскага арніталагічнага таварыства (SOF).
Даведка АПБ
ТВП “Балота Званец” – адна з найважнейшых ТВП Беларусі і адно з найбуйнейшых нізінных балот Еўропы, плошча яго перавышае 150 км?. Тут адзначана шэраг відаў, занесенных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: 23 віды раслін, 18 відаў нясякомых, 2 віды млекакормячых, 21 від птушак. Балота “Званец” мае міжнародную значнасць для падтрымання буйнейшай у свеце папуляцыі вяртлявай чаротаўкі і глабальна знікаючых відаў — вялікага арляца і драча. Акрамя таго, на тэрыторыі балота гняздуецца каля 1% еўрапейскай папуляцыі чаплі-бугая і вадзянога пастушка.
Захавальнікі – гэта людзі з ліку актыўных, неабыякавых да лёсу роднай прыроды мясцовых жыхароў, якія маюць магчымасць наведваць тэрыторыю і кантраляваць яе стан, у прыватнасці, пагрозы, якасць месцаў пражывання, колькасць асобных відаў птушак, гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыях і г.д. Такая інфармацы дае магчымасць аператыўна рэагаваць на змены стану экасістэм ТВП.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: