Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Птушкі лятуць да цябе, дружа!
Навіна арганізацыі ад 18 жніўня 2015 года
14 жніўня ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага на мерапрыемстве “Ярнбомбінг” разам з “Аховай птушак Бацькаўшчыны” дзеткі і дарослыя малявалі птушак на паштоўках і адпраўлялі іх сябрам і родным.З кожным днём тэхналогіі ўсе болей захопліваюць нашую жыццёвую прастору, таму зараз атрымаць сапраўдную паштоўку асабліва прыемна.
На сваіх мерапрыемствах АПБ часта ладзіць “Птушыную пошту”, калі кожны жадаючы мае магчымасць бясплатна адправіць птушыную вестку ў любую кропку краіны.
14 жніўня ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага на мерапрыемстве “Ярнбомбінг” разам з “Аховай птушак Бацькаўшчыны” дзеткі і дарослыя малявалі птушак на паштоўках і адпраўлялі іх сябрам і родным.
Дзякуй усім удзельнікам, у хуткім часе цеплыя словы далятуць да сваіх адрасатаў!
Асобную падзяку “Ахова птушак Бацькаўшчыны” выражае Кірылу Кудраўцу, які вельмі дапамог у арганізацыі пляцоўкі АПБ на мерапрыемстве.
А ці дасылалі вы птушыныя паштоўкі дарагім людзям? Дзяліцеся сваімі гісторыямі ў каментарах!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: