Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Запрашаем на Birdrace 2015!
Навіна арганізацыі ад 24 жніўня 2015 года
5 верасня. 12 гадзін спаборніцтваў з 6 раніцы. Каманды з розных куткоў Беларусі і з краін-суседзяў. АПБ запрашае ўсіх, хто цікавіцца птушкамі, удзельнічаць у XII адкрытым Чэмпіянаце па спартыўнай арноталогіі — Birdrace2015! Спаборніцтвы па традыцыі пройдуць у Беларусі ў першую суботу восені.5 верасня. 12 гадзін спаборніцтваў з 6 раніцы. Каманды з розных куткоў Беларусі і з краін-суседзяў. АПБ запрашае ўсіх, хто цікавіцца птушкамі, удзельнічаць у XII адкрытым Чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арноталогіі — Birdrace2015! Спаборніцтвы па традыцыі пройдуць у першую суботу восені.
Фармат спаборніцтваў: 6 гадзін раніцы – старт для каманд. Што трэба рабіць і як выйграць? Мэта каманд з 4-х чалавек – убачыць на працягу 12 гадзін больш відаў птушак, чым іншыя каманды. Можна карыстацца любымі транспартнымі сродкамі.
Хто можа ўдзельнічаць? Усе жадаючыя, у тым ліку жыхары іншых краін. Два прадстаўніка каманды павінны быць старэйшыя за 18 гадоў.
Як зарэгістраваць каманду? Дашліце заяўку ў Сакратарыят АПБ да 10.00 4 верасня на info@ptushki.org.
Што пазначыць пры рэгістрацыі каманды?
У мінулым годзе пад час 12-гадзінных спаборніцтваў каманда “Арлы і стрынаткі” убачыла 120 відаў птушак і тым самым не толькі перамагла, але і пабіла рэкорд усіх Birdrace за 11 год.
Ці будзе пастаўлены новы рэкорд у гэтым годзе? Хутка даведаемся адказ на гэтае і іншыя пытанні! А пакуль – чакаем вашых заявак! Birdrace– унікальныя спаборніцтвы: паспейце далучыцца!
Даведка: агляд Чэмпіяната 2014 года можна паглядзець тут.
Спампаваць правілы Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі
Падзяліся артыкулам у сацсетках: